некалькіх асоб). Ат іх трілюды пызачумлівыіціся, только, паслухыйця. Пазашмаровываць, пазашмараваць зак. Зашмальцаваць моцна, з усіх бакоў. Ты нейкім дзёхцім штаны пызышмаровывыў. Нікуратный ты, ні глядзіш нічога, пузушмурувиу куртычку, на што йна цяперь похожа. Пазашмаравацца зак. Зашмальцавацца моцна, з усіх бакоў. Тряп'ё тваё пузушмурувалыся, выкінь ты яго. Пазашмараваный дзеепрым. Летыся прііжджалі яны ны кані: ірьмячышкі пузушмуруваныя, боты нейкія зь дзірькымі,, праўда, бутылку прівазілі куплёныя. Пазашчучываць, пазашчучыць зак. Палавіць, застаць, заспець (пра некалькіх асоб). Глядзіця, лісьнікі січас сярдзітыя, як пызашчучывыюць вас, мала ня будзіць. Дык якея вас тама хлопцы пызашчучылі? — нетто вы ні хваліціся. Пазашчычаць, пазашчышчаць, пазашчыціць зак. 1. Заштукаваць усё. Затулы крепінька пызышчычаў. Увосінь усё нада пызышчышчаць, каб сьнегу ні нудувила. Пацстрешша пызышчыцыі i так усё абгледзілі, можно зімуваць. 2. Абараніць усіх. Нашы хлопцы іх пызышчычалі, ато б ім пупала ладна. Троху пызышчышчаў, а тады гаворіць: «Сам вінуват i рызьбіриися». Вас пызышчыціць ёсьць каму. Пазашчычаный, пазашчычоный, пазашчышчоный дзеепрым. Пы-хызяйску зьдзелына пыбаткнута, пызашчычына. Ты пыглядзеў бау як у Мыкара пызышчычона. Кылі пызышчышчона, сьнегу ні нынясець, а так адгрібацца ні пасьпеіш. Пазаядацца, пазаесца зак. Паставіць сябе ў непрыязныя адносіны. Такім ветрінным нядоўга пызыідацца, самі ня будуць знаць за што i будуць грызца. Яны даўно пызаеліся, ішчэ гадоў пяць таму нызад. Пазолуджываць, пазолуджывацца, пазолудзіць, пазолудзіцца зак. Заблудзіцца i не вярнуцца ў двор (пра шмат аб'ектаў). Тады як хуваліся ў вайну, у некытырых скот пазолуджывыў. Ціляты як пазолуджывыліся, нійдзе іх i ні найшлі. Нада йціць шукаць, ці аўцам доўга nyзолудзіць, ішчэ ваўкі нарвуцца айдзе-небудзь. Якея ж вы жонкі, што ў вас мужукі пузолудзіліся. Пазородываць зак. перан. Павесці сябе распусна. Такей прайдоха, умеіць пыткаціцца, пазородывыў тута зь дзеўкымі гады два. Пазбутураць, пазбутурыць зак. Пазганяць. Мы ўжо
Дадатковыя словы
абектаў, затўлы, зблудзіцца, зблудзіць, кўртычку, нарвўцца, нудувйла, пазблуджывацца, пазблуджываць, пазблудзіць, пазблўджывыліся, пазблўджывыў, пазбродываць, пазбродывыў, пузблудзіліся, пыбаткнўта, пызачўмлівыіціся, пызашчўчывыюць, пызашчўчылі, рызьбірййся, тряпё, шмурувйў
0 👁