нечакана. Ты знаіш, калі ён пыд'явіўся? — ужо другея пітухі прапелі. Паеннік м. Той, хто поіць, дае піць. Як пашлі мае паеньнікі кароў паіць, дык во ішчэ німа, усё поюць. Паенніца ж. Цягні скарей, паеньніца, карова ажно сь сябе выходзіць піць. Пажабіць зак. Пагнуць, паперагнуць. Ты мне усе лазіны пыжабіш i ні аднаго абруча ні сагнеш, такей майсьцір. Пажабіцца зак. Пагнуцца, паперагнуцца. Пасьці ўся лыза пыжабілыся, над а у луг схадзіць нарезыць. Пажабленый дзеепрым. Пыжабліныю лазу толька у хворыст пірісякеш. Пажаднець зак. Зрабіцца болыи сквапным. Аўдзяёнык пыжаднеў к старысьці, ранты ж ён туруватый быў. Пажаднічаць, пажадавацца зак. Праявіць сквапнасць. Чаго ж ты ні даў Пітрачонку грошы? — пыжаднічыў? Ёсьць у іх грошы, ета пыжадывыліся, усё дно як мы ні ддадзьм. Пажалабіць зак. Пажалабаціць. Неік пыжылабіла етыя досткі, што ні прідумыіш нічога вырізыць. Пажалабіцца зак. Пажалабаціцца. Шалёўкі нымяклі, стануць сохнуць i пыжылыбяцца. Пажалецца зак. гумар. Паабдымацца, бурна выразіць пачуцці. Я віджу, што ты дужа хочыш сь цёткыю пыжалецца. Пажаніхацца зак. Пазаляцацца, пасватацда. Мутруноўнін сын пыжыніхаўся,— пыд'явіўся, ужо ваду лі калодзіжа чарепыіць. Пажарабцаваць, пажарабцавацца зак. асудж. Пагультаяваць, параспуснічаць. Ізьвесна, чаго яны сюда зьехыліся — пыжырібцуваць. Такея ілбы сыбраліся, памошч маткі нічога ня хочуць, пыжырябцуюцца i нызад паедуць. Пажаўтавіцца, пажаўтлявіцца зак. Пажаўцець, зрабіцца жаўтаватым. Кылы пасьцілык навылычкі пыжыўтавіліся, краска, відна, някрепкыя. Лісьця ну гурках пыжыўтлявілыся, нешта ім нідылігаіць. Пажвялець зак. Пажвавець. Ны траву ціляты як выйдуць, пыжвялеюць. Як мыладога зяця ўзіла, дык i пыжвялела. Пажвялелый дзеепрым. Я відзіў, што ён ужо бегыіць пыжвялелый. Пажвянькаць зак. Падакучаць, паназаляць размова
Дадатковыя словы
пыдявіўся, пыжырябцўюцца
0 👁