паткідывыньнік, ты мне ўсю шапку спорціш. 2. Той, хто ўзлівае на печку ваду ў лазні. Пірістань, паткідывыньнік, балывыцца, ато сымаго січас ны палок пысаджуі Падкінуць зак. перан. 1. Даць, дадаць. Яму сват сена харошыга паткінуў. Нечыга абіджицца, ім сыны то тоя, то тоя паткінуць. 2. Узліць на печку ваду ў лазні. Паткінь-ка c паўкружычкі яшчэ. 3. Пабіць. Яны муўчаць, скрываюцъ, а Мікілаю там троху паткінулі. Падклетак м. Прыклецце. У яго быу харошый патклетык, шурокій, што хочыш можна було пыкласьць. Нейдзі у патклетку куры нясуцца,. я ж туды ні Залезу, ніхай малыя злизюць, пушукаюць. Памянш. падклетачак. Што йта будзіць зы патклетычык, вузёсінькій, кылі такей дзелыць, луччы саўсім ня дзелыць. Падкусываннік м. Той, хто любіць падкалоць. Я ваіцыга паткусывыньніка уніму, змоўкніць i зумуруіцца. Падкусыванніца ж. Ці помніць ета паткусывыньніца, што ёй самой було летыся, як іна бегыла i прасіла цётку зуступіцца. Падлавіць зак. перан. Набыць несумленным шляхам, украсці. Айдзе якую капейчыну падловіць, дык ці ён яе пусьціць у дзела. Так i цыляіць, каб абізацільна што айдзе ды пыдлавіць. Падлавічча н. Месца пад лаўкай. Сьперіду пы вярьху мітанець, мітанець, а c пыдливічча дайжа ні падумыіць вымісьць. Падлаза м. i ж. Той, хто ўмее падмасліцца, падлабуніцца. Раншы ты еткім пыдлазыю ня быў, Што зы пыдлаза дзеўка, іна што хочыш i ў каго хочыш вымындзыріць. Падлатацца зак. Атрымаць або здабыць не зусім сумленна. Так i цыляіць, каб айдзе пыдлытицца, як яму толька ня стыдна. Падлішчываць незак. Даваць у масдь пры гульні ў карты. Ты любіш, калі табе падлішчывыюць. Падлісціць зак. Даць у масць пры гульні ў карты. Ты мне абізацільна пыдлісьціш. Падлісціцца зак. Папасці ў масдь (пры гульні ў карты). Другей раз само пыдлісьціцца, што ŭ ні падумыў ба. Падлоб'е н. Частка твару каля ніжняй часткі лба. Нічога б мушчына, толька вочы неік нікрасіва у падлобуя заехыўшы. Падлэўдзіць зак. Схапіць, украсці. Глядзі, каб ні
Дадатковыя словы
абіджйцца, злйзюць, зумурўіцца, нясўцца, падлобе, падў, паткўсывыньніка, паткўсывыньніца, паўкрўжычкі, пыдлйвічча, пыдлытйцца, пысаджўі
0 👁