ца (пра некалькіх асоб). Пакуля мы пыаглуздыліся, дык цямнець пычало. Пааграбаць зак. перан. Хапануць у вялікай колькасці. Тэя гады яны пыагрібалі грошы с саду, а цяперя некыму упрыўляцца. Паадкаіваць, паадкаяць зак. Адхаяць (пра некалькіх асоб). Комін зычынллі i ляглі спаць, дык хырашо, зыйшла Мархва, відзіць — яны біс сызнанія, стала людзей зваць, набеглі, чуць пыткаівылі. Глядзіця, так зычыняўмы угыріцё, некыму будзіць пыткаіць. Паадкаеный дзеепрым. Яны ўжо былі пыткаіныя, як мы прібеглі. Паадкідываць, паадкідаць зак. Адкінуць шмат. Нада було б пыаткідывыць сьнег, ніхай ба скарей пыцсыхала лі Танык. Пыткідайця сьмяцьцё далыйы, яно з гноім вывізіцца. Паадкідывацца, паадкідацца зак. 1. Адкінуцца (пра ўсё, шмат). Як усё пыаткідывыіцца, тады будзіць места хвырасток скласьць. Ніхай пыляжыць, заўтря пыткідиіцца. 2 перан. Пакінуць назусім гнёзды (пра птушак). Патрогылі гнёзды, птушычкі i паткідывыліся. Не, к віріб'ям калі i злазіш, яны ні пыткідаюцца. Паадплаўляць, паадплавіць зак. Моцна намачыць знізу (пра значную колькасць). Дзірьку ты ні зыхацеў забіць, дождж у сенцы наліў, путплуўляў усё, цяперь вынасіся, пірясушывыйся. Пыатплавіш ты мяшкі c такім мыцьцём, ну я ўжо іх сушыць ні пывылаку. Паадсачаць зак. Аддзяліцца ад ствала (пра кару ў час руху веснавога соку). Як кыри пыцсычаіць, тады дзерівы i пычынаюць рыськідацца, сок тады йдзець. Паадстраваць, паадстраць зак. 1. Адстаць, адваліцца з усіх бакоў. Тріхані хырашэнька, грязь ета, што засохла пляйсьцірымі, пыцстріваіць. Дзёгыць хуць i высыхніць, дык ні пыцстряніць. 2 перан. Адчапіцца (пра некалькіх асоб). Ці пыцстріваіця вы ат етых дзяўчонык, лабрэціны? Ня дужа яны пыцстрянуць, як ныкысаюцца. Паадтаівацца, паадтаіцца зак. Адмовіцца, утаіць (пра некалькіх асоб). Ты іх дайжа увідзіш i скажыш, што відзіў, i яны ўсё роўна пыаттаівыюцца, яны такея. Пыттаіліся i што ты зь імі зьдзелыіш, за бык ня ўкусіш. Паадтапырываць, паадтапырыць зак. Адставіць нязграбна, нязручна (пра некалькіх асоб). Во рукі пыттапырівылі, як ловюць каго. I яны пальчыкі пыттапырілі, як ты, тожа гуляюць. Паадтапырывацца, паадтапырыцца зак. Адставіцца нязграбна, нязручна (пра некалькі
Дадатковыя словы
вірібям, кырй, пыаглўздыліся, пывылакў, пыткідйіцца, пірясўшывыйся, ўкўсіш
0 👁