Паабмесць зак. Абмесці поўнасцю. У хаці троху npiпыряччылі i сенцы прібралі, сьцены пыбмялі, ніхай чысьцей будзіць. Паабмесца зак. Абмесціся поўнасцю. Як пыбмяцецца, дык яно глядзець крысівей. Паабмеценый дзеепрым. Кругом паччышчына, пыабмеціна, глядзець люба. Паабмешываць, паабмяшаць зак. Абмяшаць усім. Кажныя раньня пакуль пыабмешывыіш скату, ладна зытаўпорісься. Печ вытыпіла, есьць нываріла, скату пыбмішила — i пуўдня прайшло. Паабмяшаный дзеепрым. Тута усё пыбмішаныя, толька вынісіця i пыставіця. Паабмурзаць, паабмурзачываць, паабмурзаціць зак. Замурзаць усё, з усіх бакоў. Сам сябе пыабмурзыў, зыляпыў усё, i нос, i шчокі. Ты ня столька ныкарміла дзіцёнка, сколька пубмурзачывыла ўсяго. Тута астарожнінька прайдзі, ато можыш пальто пыабмурзаціць. Паабмурзацца, паабмурзачывацца, паабмурзаціцца зак. Замурзадца з усіх бакоў. Пыкармь ты сыма, ён пабмурзыіцца, што атмуваць i ацскрібаць будзіш. A божычка ж ты мой, а айдзе ж ты етык пубмурзачывыўся? Пубмурзаціліся куляшом, што мыць нада абоіх у начоўкых. Паабмурзаный, паабмурзачаный дзеепрым. Яны ні пысьцісьняюцца, i пыабмурзыныя пыбігиць на вуліцу. I сыма у дваре цэлый дзень, i дзеці пубмурзачыныя бегыюць. Паабмякчыцца зак. перан. Парабіцца болын лагоднымі (пра некалькіх асоб). Зразу к ім пріступу ні було, а тады троху-патроху пыбмякчыліся, сталі спыкайней гываріць. Паабмятлёвываць, паабметляваць зак. Абшыць, абкідаць усе краі ў адзенні, тканіне. Так ні атклыдай, зразу пыбмятлёвывый, руспускацца ня будзіць. Первый раз узілася i акуратнінька пыабмітлювала ўсё. Паабметлявацца зак. Абшыцца, абкідацца (пра ўсе краі ў адзенні, тканіне). Як пыабмятлюіцца, так i ладна, абы ня ехыла. Паабметляваный дзеепрым. Пыабмітлювана, ды ня ўсё, відзіш, сколька тута яшчэ работы. Паабмячаць, паабмеціць зак. Зрабіць меткі з усіх бакоў. Ён абыйшоў сваю пайку i кругом пыабмічаў. Ciчас увідзіш, як яны ўсё пыабмецюць. Паабмячаный, nar абмечаный дзеепрым. Відзіш, як у Хрола пыабмічана, ні прідзяресься. Я дык i ні пайму, як тута пабмечына. Паабнараўліваць, паабнараўлівацца, паабнараўляць, паабнараўляцца зак. Зрабіць уступку на пэўны час, па
Дадатковыя словы
мішйла, пабмўр, пыабмўрзыныя, пыабмўрзыў, пыбігйць
0 👁