ладныя цаца быў, a цяперя саўсім няўжыўчывытый стаў. Няўклюд м. Нязграбны чалавек, няўклюда. Другея мальцы як мальцы, а ета няўклюд нейкій, нічога зьдзелыць ня можыць. Няўклюдлівый прым. Нязграбны, няўклюдны. Няўклюдлівый быў мушчына, ён тыкі i ня дзелыў нічога. Няўлежна прысл. Непрывольна. Як станіць няўлежна, тады падніміцца i работу найдзіць, a зы бацькыю можна вылынгицца. Няўломак м. Здаровы, фізічна развіты чалавек. Ты тожа няўломык, можна атвярнуцца ў горыд. Ладныя няўломкі, толька гультаі первыга сорту. Няўлюддзе м. i ж. Нелюдзь. Мы ішчэ трошку помнім тую Варку, у яе балыаэй быў лабрэт, няўлюдзьдзя, усё на пены ліжаў. Як зыдасца няўлюдзьдзя, ці хлопіц, ці дзеўка, цяпніць матка горя. Няўмысля прысл. Незнарок. У мячыка гулялі, няўмысьля ударілі малыга ў вока. Няўрод м., няўроддзе м. i ж. Нелюдзь. Буваіць, што няўрод зыдасца i ў харошых бацькі з маткыю. У мяне тожа так було, я знаю, як зь няўродзьдзім жыць. Няўроднасць ж. Нелюдзімасць. Што йта ў табе пряма нейкыя няўроднысьць зывіряіцца, калі ты пурузумнеіш! Няўрома м. i ж. Вельмі неакуратная, неахайная асоба. Памянш. няўромка. Няўрёмка ты малінькыя, нада нІ рукавом выціраць, a тряпычкыю. Узмацн. няўроміна. Во вам i другей няўрёміна такей самый, за што ня возьміцца, дык ні пы-чылавечыскі выходзіць. Павеліч. няўромішча. Ікая ж іна няўрёмішча, ныляпыіць кылы шайкі цеста i топчыцца пы грязі. Няўромный, няўромістый прым. Неакуратны, неахайны. Ты ўсігда быў няўрёмный, акуратнысьці ў цябе ні на грош німа. Няўрёмістыя сь цябе хызяйка, ніяк цябе Кузьма ні пірядзелыіць. Няўступчывата прысл. Упарта. Ен зразу няўступчывыта зубурчэў. Няўступчыватый прым. Упарты. Ішчэ ж малый, а гожа упорлівый, ікраз як дзед быў няўступчывытый. Няўходлівый прым. Неспакойны (пра жывёлу на пашы). Нейкій дужа няўходлівый цялёнык, ні так, як другея, стаў ба у адном месьці i скуб. lll
Дадатковыя словы
атвярнўцца, вылынгйцца, няўстўпчы, няўстўпчывытый
1 👁