Недасаль прысл. 3 недахопам солі. Калі недысыль, пыцсалі трошку, во ў банычкі соль. Учора крупеня была пірясоліна, а сяньня недысыль. Недахватства н. Недахоп. Як ты жывеш} што ў цябе ўсігда нідыхваства, ны кажным шагу то аднаго ні хвытаіць, то другога, рупіцца большы нада, во штоі Недацёпістый прым. Нехлямяжы, няўклюдны. Сыма нейкыя лахудра, i дзеці na ёй зыдаліся нідацёпістыя, вырынятымі ходзюць. Незавідна прысл. Незайздросна. Мала што яны треплюць, нізавідна Антанёнык жывець. Памянш. незавідненька. Нізавіднінька' яму тама пріходзіцца, ніхай ні хвиліцца. Незадашлівасць ж. Няўдача. Во нізыдашлівысьць у Зьмітраковых етый год, ісь сьвіньнямі ні пыдвязло, а цяперь с каровыю горя еткыя; як ні пывязець, дык яно адно зу другоя i чыпляіцца. Незамошчаный дзеепрым. Не засланы падлогай, без падлогі. А мы зімувалі у нізамошчыный хаці. Сенцы асталіся нізамошчыныя, трі доскі пыкладжыны пысярёд у хату хадзіць. Нездаравяка м. i ж. Асоба ca слабым здароўем. Сколька мы яго знаім, ён усё ўремя ніздырывяка. Хрузычкіна дычка i дзеўкыю была ніздырывяка. Некаліцца незак. Не хапаць часу за клопатамі. Калі ўжо табе етык некыліцца, бягі, ці я цябе зы палу дзіржаць буду. Неканне н. Адмаўленне, аднекванне. У цябе некыньня усё рыўна як у малінькыга дзіцёнычка. Некаць незак. Адмаўляцца, аднеквацца. До ўжо некыць, даюць, дык вазьмі i скажы спасіба. Некаяннасць ж. Нягодніцтва. Я ні ў кога столька нікыяннысьці ня відзіла, сколька ў Ляксея, чаго зь яго толька ні тварілыся. Некаяннік м. Нягоднік. Пыдрыстаюць нікыяньнікі, спакою ў дзяреўні ня будзіць. Некаянніца ж. Ды зы сваё бярецца, што йта зы нікыяньніца урадзілыся на сьвет! Некаяннічанне н. Нягодніцкія ўчынкі. Усе ўжо нагледзіліся ны яго нікыяньнічыньня, i што зь ім тваріцца, ранты ж быў чылавек як чылавек. Некаяннічаць незак. Паступаць па-нягодніцку. Січас яго ня відна ŭ ня чутна, а сколька ён тоя ўремя нікыянь
Дадатковыя словы
лахўдра, палў, хвйліцца
8 👁