Старонка 90
◀ / 281 ▶
Выгаварыць зак. Вышаптаць замовамі. Рожу каб хто-небудзь выгывыріў. Ці йна выгывыріць, ці кот у ваду буркніць — адзін толк будзіць. Выгаліць зак. Ачысціць дагала. Пріехылі пыліцэйскія шайкыю на дзьвюх машыных, выгылілі дзяреўню, ны машыны, ны машыны і паехылі. Ну лужку выгыліў скот, дык калі іна там, трыва тая, атрасьцець. Выгаліцца зак. Ачысціцца дагала. Уся сьпіна у пулушубку выгылілыся, пряма клочным воўна вылізла і ўсё. Выгаленый дзеепрым. Так поля выгыліна, разу скубнуць нечыга, нада у кусты гнаць скот. Выганянне н. Выгнанне. Дужа ты яго нупужаіш сваім выгыняньнім, ты прагоніш, а ён ґ другой пойдзіць. Выганяннік, выганяльнік, выганяльшчык м. Той, хто выганяе. Мы етыга выгыняльніка пріжмём, што ня пікніць, во яму будзіць выгыняньня. Хто цябе баіцца, выгыняльнік такей-то найшоўся, ці пынімаіць цябе хуць хто-небудзь? Выгыняльшчык ваш сам скарей пыляціць біз ыглядкі і ат храбрысьці ат яго мэтлуха ні астаніцца. Выганянніца, выганяльніца, выганяльшчыца ж. Успакойсь-ка, выгыняньніца, што яны табе плахога зьдзелылі, яны ж праўду скызалі. Так аччытала выгыняльніцу ету, што йна навік забудзіцца пры свае ґіморы. Устреціла я січас учырашнію выгыняльшчыцу Ныталкіну,—ідзець і атвярнулыся, у бок глядзіць. Выгарныванне, выгартыванне н. Выгортванне. Такоя выгарнывыньня ні па мне, кылі так дзелыць, луччы саўсім ні брацца і аткызацца. Тваё выгартывыньня ны час, а тама мінутныя дзела, бруском два разы падзьвінуў і ўсё. Выгарныванні́к, выгартываннік м. Той, хто выгортвае. І другей такей самый выгарнывыньнік, ат вашыя работы пакуля толку дажджэсься, дык і зыначуіш тута. Дывайця я вам пымагу, выгартывыньнікі, вы пы самый зямле ня суньця, а трошку ну руках граблі падзьдзержывыйця, тады будзіць ляхчэй. Выгарныванніца, выгартыванніца ж. Ідзі-ка пымагі сваёй выгарнывыньніцы, ато йна што-то саўсім зыкыпалыся. Адна выгартывыньніца хырыша, а другая яшчэ луччы, бульбу суньць, а іна едзіць нызад. Выгарнываць, выгартываць незак. Выгортваць. Жар нада выгарнывыць, вугольля бальшоя будзіць чадзіць, а ждаць уремя німа, бярі вядро. Тута выгартывыць дужа нялоўка: ні пывярнуцца нікуды, ні дайжа стаць роўна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 281 ▶