Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
дробным, пыгыварю: ніхай ён пы-харошыму сплоціць, біс суда. Бяздомак, бяздомец м. груб. Легкадумны, бесклапотны чалавек. Што етыму бяздомку гываріць, ён цябе ні паслухыў i ні паслухыіць ні разу. Усігда твой хваліный Андрей быў бяздоміц бяздомцым i ныўсігда астанецца такім. Бяздомка ж. Hi хачу я зь ёю тулкуваць ні npa што, іна паследнія бяздомка ў дзяреўні. Бяздоміца 1 м. i ж. груб. Дурань, неслух. Чаго вы еткія бяздоміцы рысьціцё? Якей бацька бяздоміца быў, такей i сын зыдаўся. 2 ж. Беспарадак, бязладдзе. Бяздоміца вас кругом заела., ці вы ж ня можыця, як людзі, жыцъ, пріпыряччыцца? Бяздомства н. Беспарадак, бязладдзе. Кылі бяздомства, дык яно ува ўсім бяздомства, бацька з маткыю ні на што ні брышчалі ўнімання, i ў дзіцях німа пуця. Бязлюднік м. Нелюдзь. Бязьлюднік нейкій зыдаўся, ідзець i на сьвет ні глядзіць. Не, ўжо я таго бязьлюдніка піріпрашывыць ні пайду, ніхай пішыць, што хочыць. Бязлюдніца ж. Усе бабы як бабы, кучкыю, кучкыю, а йна бязьлюдніца нейкыя, усё ўбок i ўбок, ні разу к людзям ня юціцца. Бязлюдства 1 н. Бязладдзе. У іх бязьлюцтва ніяк ні вылазіць. 2 м. i ж. Нелюдзь. Хто яго чылавекым нызавець, бязьлюцтва нейкыя зыдалося. Бязмозкавата прысл. Бяздумна. Аб адном толька прашу цябе: ня дзелый так бязмозкывыта, як у Сьвітазерьі, ніхай хуць тута ціха абойдзіцца. Бязмозкаватый прым. абраж. Бязмозглы, зусім някемлівы, тупы. Ці ні бязмозкывытый ета чылавек, ну хто ж калі ныкармлііць скаціну, у поля гнаўшы. Бязулістый, бязульный прым. Бяздумны, бестурботны. Увесь у бацькыву радню пашоў, такей самый расьцець бязулістый. Хто яе замуж возьміць, такую бязулістыю, дзяцей на сьвет нупускаіць, a ні дагледзіць. Ня будзіць толку зь бязульным мужуком, a ўжо як баба бязульныя, то хата прыпала. Бязулле 1 н. Гультайства, нядбайнасць. Уелыся бязульля ў чылавека, ні за чым ні глядзіць, na ім хут трыва ні расьці. 2 м. i ж. Абібок, няўдаліца, гультай. Бязульля ты i ніхто большы. Такоя ўжо бязульля урадзілыся, як адзін, так i другей, нічагенічка ні прітуркыіш зьдзелыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязўль, бязўльныя, бязўлі, бязўлістый, зўльля, кўчкыю, прітўркыіш
1 👁
 ◀  / 281  ▶