цаці гыдам саўсім стаў бычэць, скора і гываріць разучыцца.
Бэнкнуць зак. Дзынкнуць. Нешта зызьвінела, усё дно як хто ны былылайкі бэнкнуў. Во пріслухыйся: што-то бэнкніць, ня чуць, а тады ўзноў так.
Бэрла груб. н. Шырокі твар. Пріiжджаў іхній зяць, здыравушчый мушчынішча, во такоя бэрла. м. Чалавек з шырокім сытым тварам. Ходзюць бэрлы, хaрі пынаелі. Прінясець тэй бэрла сьвярдзёлкі, дажджэсься. Павеліч. бэрлішча. Рузгудуваўся бэрлішча, нічога ў дваре паможч ня хочыць.
Бэрсанне н. 1. Блытанне пад рукамі, перашкоджанне. Ну-ка вон ат'етуль з бэрсыньнім, мішаць пуд рукамі! 2. Бадзянне, швэнданне. Я б скора атаўчыла ад бэрсыньня: ні пусьціла б ціріс парог, во і ўсё.
Бэрсацца незак. неадабр. Блытацца пад рукамі, перашкаджаць. Чаго вы тута бэрсыіціся, ішчэ посыд пыськідаіця. 2. Бадзяцца, швэндацца. Якей жа ета мужык, што нядзелю жывець ў сям'е, а тады месіц ніізьвесна айдзе бэрсыіцца.
Бязведамный прым. Невядомы. Я неік ні рішаюся браць бязьведымныга пацьцёлка, мала якей ён, можа, загуна ікая ёсьць.
Бязвылазна прысл. Пастаянна (пра знаходжанне). Чаго б я там сядзеў бязвылызна? Прыпыдаюць бязвылызна у Сяльцэ, нейкія іх дужа ўжо бальшэя крысавіцы ні тпускаюць.
Бязвырушна прысл. Непрыбыткоўна, бескарысна. Цяперя мне бязвырушна ехыць куды-небудзь, заробіць— ужо сіла ні тая, буду тут сядзець.
Бязвырушный прым. Непрыбыткоўны, бескарысны. Учырашній бызар у мяне быў бязвырушный, толька ныпрасна кыня згыняў.
Бяздзетух м. Жанаты мужчына, у якога няма дзяцей. Жыў тут нейкій старік бязьдзетух, і старуха была, ні знаю, ці жонка, ці так ікая прівівалыся троху. Грішка ні яго сын, ён быў бязьдзетух.
Бяздоліца ж. Няўдача, нешанцаванне. Як ні зыдасца жызьня, век зьвякуіш у бяздоліцы, праўду ж гаворюць: як ні було шчасьця з раньня, ня будзіць ды зьміркaньня.
Бяздоліць незак. Абяздольваць. Вінуват то ён вінуват, ну толька неік жа жалка бяздоліць сям'ю, дзеці
77 👁