Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Буба ж. Ягада, зярнятка. Бярі, дзетка, бубу ў роцік, смашныя ягыдка. Памянш. бубка, бубачка. Прінёс у кызаўку нейкія бубкі, я такіх з роду ня відзіла. Чаго ў вас бубычкі пы сталу пынысыпаны? Бубеншчык м. Барабаншчык. Якей жа сь цябе бубіншчык, есьлі ты бубна ў руках ні дзіржаў. А ты бярі мяне за бубіншчыка, дадзім копыці. Бубненнік м. 1. Барабаншчык. Мой бубненьнік пыд раньня прішоў, ужо дзяньнець пычынала. Hi нада тут етый бубненьнік i бубненьня яго ні нада. 2 неадабр. Буркун. К старысьці такім бубненьнікым стаў, што слухыць ныдаела, любую прічэпку найдзіць, каб пубубнець, i біс прічэпкі бубніць. Бубненніца ж. Буркуха. Тама адна была бубненьніца — такою ні було, а тута другая серца рьвець. 3 раньня бубненьніца заводзіць свае песьні i бубніць да цёмныга, ні ны мінуту ні сьціхаіць. Бубніла 1 н. жарт. Барабан. Бярі на плечы бубніла, пашлі, дзевык сяньня многа сыбралыся. 2 м. i ж. неадабр. Буркун. Учора з раньня бубніла як завёўся, к вечыру чуць сьціх. Пыстарела — бубніла стала, ніхто ні дагодзіць. Бубны мн. Вытаптаная, выбітая паша. Ну бубнах ні ныпасеш, a ні ныпасеш — i мылыка ня жджы. Ны Зьмітракоўшчыні адны бубны, ні травінкі німа, усё выбіта, аж пыл пыднімаіцца. Бузаванне н. 1. Цяжкая праца. Што толку, c твайго бузуваньня, сілу ныпрасна ўбіваіш, столька-то дроў зь етыга пня. Нічога з вашыга бузуваньня ні палучыцца, дырма ўсё. 2. Неберажлівае абыходжанне з адзеннем. Прі таком бузуваньні табе ні нуспруўляісься нічога. Бузавацца незак. Цяжка працаваць. Tpi дні бузуваўся нат погрібьім, ікая аднаму работа npi такой цяжысьці. Бузгорак м. Узгорак. Зы Стахоўшчыныю ну бузгорку лісіцы доўга вяліся, c погріба ямкі падзелылі i жылі. Памянш. бузгорачак. Нібальшэй бузгорычык, а чуць конь усьцягнуў воз. Бузгор'е н. зб. Пагоркі. У іхній дзяреўні ніважныя зімля, усё бузгорья i бузгорья. Пу бузгорью ня дужа што родзіць. Бузяный прым. Ca смеццем (пра зерне). Мяшочык бузяныга ячменю быў, змалолі пырасёнку. Бузяныя жыта сеіць нілізя, нашто ж траву сеіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бузгоре, бўбкі, бўбу, бўбычкі, бўбін, заўкў
2 👁
 ◀  / 281  ▶