нецца біздарожыца, нікуды ня выпыўзьць будзіць, ета скрысеньня ны бызар абізацільна едзьця.
Безікі мн. абраж. Вочы. Чаго безікі вытрішчыў, куды нада глядзі. Безікі пратрі, увесь табун у атаві.
Безураддзе н. Бязладдзе. Сам нірыстаропный, жонка пупалыся толька спаць, старыя троху туркыла, а бізь яе пашло бізурядзьдзя. Калі ўжо бізурядзьдзя, дык яно ўва ўсім толку німа.
Безуродзіца м. і ж., безуроддзе н. Няўдаліца. Як зыдасца бізуродзіца, ныгарюісься і ныбядуісься. Не, ты маўчы і ні гыварі нічога, во Прося цяпнула горя сы сваёю бізуродзіцыю. Зыдалося бізуродзьдзя, зь ім ні ў пір ні ў вір ні ў добрыя людзі. Хто яе возьміць, каму такоя бізуродзьдзя нада, іна ні ататрець як нада, ні есьць ні зваріць.
Безуродный прым. Бязродны. Саўка нейкій бізуродный быў, троху у Лешчынкі прівіваўся, нынімаўся кароў пасьвіць, ні знаю, айдзе ён дзеўся.
Белабрысік м. жарт. Белабрысы чалавек, бландын. Танька сабе ў жыніхі білабрысіка вашыга выбрыла. Памянш. белабрысічак. Ты відзіш, якея ў яго білабрысічкі, як шпуньцікі, бегыюць. Белабрыска ж. За рожыўскыю білабрыскыю уго як хлопцы гыняюцца, а ны вас нешта ня дужа і глідзяць.
Белазорый прым. З белымі вачамі. На рост ён нічога, пыглядный, толька вочы нікрасівыя,— нейкій білазорый. Памянш. белазоранькій. Білазорінькыя дзяўчонычка.
Белапузік м. Белабрухая жывёліна. Сёліта ў іх красівый бычок білапузік, ны вярёўкі ўсё скачыць. 2 перан. жарт. Малады, нявопытны чалавек. Што етый білапузік табе скажыць, з маткыю нада рызгыварівыць. Белапузка ж. 1. Белабрухая жывёліна. Зь естыя білапузкі можыць нядренныя кароўка выйціць, яе матка дужа малошныя. 2. Маладая, нявопытная дзяўчына. Яе, білапузку, ніхто і слухыць ні станіць, сыма схадзі, дык хуць рыскажыш усё.
Белянуць зак. Крышку пабяліць або забяліць. Мел во атхлуп і апсыпыўся, біляні, ніхай плямы ня сьвецюць. Дужа многа ныработылі, білянулі пы два разы і расьселіся куріць ны час.
Беспрытулле н. Неўладкаванасць, адсутнасць парадку. Біспрітульля цябе нейкыя водзіць, ні найдзіш, за што рукі зычапіць. Ныпала ны чылавека біспрітульля.
77 👁