Люнуць 1 незак. Ісці гуртам. Кучыю люнуць, ім тама работы на трі часы будзіць, зьдзелыюць i нызад вернуцца. 2 зак. Хлынуць. Люнула выда ў погріб, ды многа ныцякло. Лядзень м., лядзіна ж. Лядзяк. Лядзень ат каплёў атырваўся., зваліўся ды чуць ні пы гылаве. Лядзьны пысьсікаў, нада було аткінуць, na іх сані ня пройдуць. Памянш. лядзінка. Лядзінкымі ні мыхайціся, што як у ліцо пупыдзіцё адзін аднаму. Лядзенне н. зб. Лі калодзіжа дзеці троху цюкылі, апсеклі, нада паткідыць лядзеньня, узноў зьмерзьніцца за ныч. Лядный прым. Такі, які мае адносіны да ляда; з ляда. Нам пріхадзілыся многа курчуваць, лядныя работы цяжолыя. Лядныя сена ядомыя, карова есьць ня хужы, чым лугавоя. Ляпень звыч. м. Няздатная, нязграбная асоба. Сядзіць ляпень у маткі на шыі, ні к якыму дзелу ні npiтуркыіш. Хата ляпнёў, хлопцы як мяхі i дзеўка тыкая. Лясіна ж. Бервяно. Здаровыю лясіну вязьлі, нарежу ць пыдвалкыў. Памянш. лясінка. Табе б сымаму нада було пару лясінык прівезьць
Дадатковыя словы
сымамў
8 👁