Адпацець зак. перан. Скончыць дяжкую працу. Атпацелі ны стыгах за ета ўремя, ці лёхка вілкымі ўсё мыхай i мыхай. Адпетушыцца зак. Перастаць задавацца, выетаўляцца. Скора атпітушыцца, во пад'едзіць Kipeŭ, i ён як шоўкывый станіць. Ты пыдажджы-ка, пакуля яны атпітушацца, ішчэ ні тыкая указэя будзіць. Адпілікаць зак. Скончыць іграць. Во Стэшкін сын атпілікыў сяньня вічарінку, Машычка была, дык ён ужо стыряўся,, стыряўся, дый стыряцца болыйы некуды. Адпіліць зак. перан. Перастаць лаяць, грызці, ушчуваць. Атпільлі яго, пакуля ўмесьці жыў, старыя дужа бурклівыя, ці ёсьць прічына, ці няма, будзіць грімець. Адпілёмшы дзеепрысл. Пыглядзім, атпілёмшы, іна, ета палка, ці ні патрескыныя. Ат кымля даўно атпілёмшы, нічога ўжо ні замеціш i ні праверіш. Атпілёмшы аднаго, зу другога бярецца. Адплутухаць зак. Адолытаць. Нешта цялёнык c кустоў ні выходзіць, можа, зукруціўся, нада схадзіць атплутухаць. Hi атплутухаіш тута нічога, вазьмі нож ды атреж. Адплутухацца зак. Адолытацца. Улезла ў лазу, ні магу атплутухацца, ногі, як зьвязыныя, а тута яшчэ жавіньнік коліцца. Не, сам ён ні атплутухаіцца, ідзі ўжо, пымагі троху. Адплутуханый дзеепрым. Я думыў, ён аттуля ня выбіріцца,— не, гляджу, вылазіць атплутуханый. Адпоставаць, адпоставацца зак. 1. Перастаць поставаць. Було ж во такоя дурноя: дзьвінаццыць нядзель ня есьць скаромныга, ні браць у рот мылыка, a тады ўжо як атпостыюць, ныядуцца—кычаюцца ж жывытамі. Hy ўжо, бувала, як атпостыюцца, тады ныідиюцца ўволю. 2 перан. жарт. Нацярпецца нястачы. Сёліта ты ладныга атпостыіш, скора твыя ніныглядныя пакоціць. Ці ўжо атпостывыўся? — глядзі, скора яшчэ адзін астанесься. Адпракудываць, адпракудзіць, адпракуднічаць зак. Навычвараць. Hy ŭ атпракудывыў тут Аксюцін сын, увесь чысьцінька у дзеда пашоў. Лыўрінковы хлопцы i Санькіны сыны зьехыліся, цяперя яны атпракудыюць, ім тута раздольля. Іх была ладныя кынпанія, што яны атпракудзілі за лета, кажныю ноч ня тоя, дык другоя утворюць! Разьві яны тут мала атпракуднічылі? Адпульгаць зак. Адшпурляць, нашпурляцца. Во каб ты пыглядзеў, сколька яны атпульгалі камлыжжым адзін у другога
Дадатковыя словы
адблытацца, адблытаць, атпракў, атпракўднічылі, атпракўдывыў, ныідйюцца, падедзіць
1 👁