Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Злухціць зак. Сказаць глупства. Ягор то хадзіў у Сапрынывічы, з Надзькыю там рызгыварівыў, a што ён жаніцца сыбіраіцца — ета злухцілі, ня будзіць ён жаніцца, пакуля армію ні ацслужыць. Доўга ёй што-небудзь злухціць умеючы. Злыдната, злыднота, злыдота ж. Нягоды, беднасць. Сколъка мы помнілі, усё ў яго злыдныта была, дзяцей поўныя хата, i на печы сядзелі, i ны палу, як кырапузьлікі, i пы масту поўзылі. Пупала ў злыдноту, нугурювалыся зы сваё замужыства. Тэя гады у іх была злыднота, злыднота, нысьмігуваліся яны. Злыдота нывалілыся, дык яно ні ў чом німа толку. Злыднік м. Гаротнік, бядняк, бядак, няўдачнік. Бацъка яго вешный злыднік быў, усё яму ні вязло ні ў чом. Калі ўжо злыднік, яму кругом бяздолъля. Злыдніца ж. Hi чылавек ужо тэй, хто Мархві пызавідывыў, прыжыла іна век злыдніцыю, куча дзяцей, ён памёр рана, усюдых адна, усюдых сыма,— намучылыся. Ах ты, злыдніца, i ты ішчэ будзіш лухту прідумывыць! Злыднічаць, злыднічацца незак. Жыць у няшчасці, беднасці. Як ён жыў, злыднічыў цэлый век, піріц самыю тою вайною купіў зямлі, a сыноў пабіла, ён шчасьця ня відзіў. Каму ахота злыднічыць, як Антон жывець. Ета ня жызьня так злыднічыцца, адно за дным нішчасьці ны яго валюцца. Злыдня ж. 1. Беднасць, нягоды. 2 зб. Беднякі. У іх тама адна злыдня жыла, зямлі ні було, пясок, нічога ні расло, пірібіваліся, хто як, а вясною німала i пы старцых хадзілі. Злыйдух м. асудж. Нягоднік, нячыстая сіла. Злыйдух быў чылавек, сколъка зъ ім горя Матру на хваціла. Такому злыйдуху ні ў чом ні ў век ні ўладзіш, прічэпіцца — ні за што ні зы якыя будзіць лаіцца. Узмацн. злыйдушына. У вас Хымчанок быў нячыстыя сіла, а ў нас Ляксейка ня меншыя злыйдушына быў. Павеліч. злыйдушышча. Ну злыйдушышча рызгрімеўся, кылі i німа ніякія npiчыны, знайдзіць зачэпку, спакойна ў яго ні пабудзіць. Злыйдушша н. зб. Пыдрыстаіць злыйдушша, такея caмыя будуць, як мама. Злыйдушша ж носіць некыга пы балоту, што ён тама забыў. Злыйдуховый, злыйдухаватый, злыйдушный прым. асудж. Нягодны. Луччы ты мне пры яго ні рысказывый, хто йта ні знаіць, якей ён быў злыйдуховый чылавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

замўжыства, злыйдухў, злыйдўх, злыйдўшша, злыйдўшына, кырапўзь
1 👁
 ◀  / 281  ▶