ім уліла крупені гырячыя ды гыварю: лезьця на печ скарей. Зімавік м. Перазімаваны парсюк. У ета скрысеньня удашна зімывіка прыдалі, грошы у іх цяперя ёсьць. Сярьгей ішчэ січас двух зімывікоў дзяржыць. Памяти. зімавічок. Дылі зімывічкоў пірядзержыш, ні прыгыдаіш. Зіркачы мн. груб. Вочы. Чаго ты зіркачы свае вылупіў, ідзі, куды сыбраўся. Пріцягніцца, вытрішчыць зіркачы, стаіць,— узяў ба, кажыцца, мятлу ды мятлою атуетуль. Злабрэтавацца, злабрэтаваць, злабрэціцца зак. Зрабіцца лодарам, лежабокам. Ды відна, што злабрэтывыліся,, дайжа відра вады ня хочуць прінесьць. Выгуліўся за лета, злабрэтывыўся, што яму, усё було гатовыя. Hi зыстаўляй, дык ён саўсім злабрэтыіць, ты яго пычшавелівый усё уремя. У мяне б ён так ні злабрэціўся, я б жыва яму толк даў, сяньня вілкі ў рукі: ідзі гной выкінь, нызаўтріга лупатку ў рукі: ідзі гряды пупруўляй. Зладзіный прым. Уласцівы злодзею. У абоіх зладзіныя ухватка, як у бацькі, так i ў сынка. У яго дайжа находка зладзіныя была, ні як у людзей. Ты прігледзься: i ўзгляд зладзіный. Злазіць, злязаць зак. 1. Знікаць (пра болькі, плямы на скуры i інш.). Болькі былі пашлі пы ліцу, а цяперя злазюць, чысьцеіць. Крысныти паменшыла i ўсё ета больныя злазіць, ны пыпраўку пашло. Кіпятком лінула, ны нагу пупала, кожа злазіць. 2 перан. Худнець. Ня дужа ён злазіць, як кыбан ходзіць. У работу як упрягуць, пычанецъ зьлізаць. 3 перан. Пакідаць у спакоі. Каторый год ні злазюць зь яго, крепка усьселі. Усьселі на Віктыра i ні зьбіраюцца зьлізаць зь яго, думыюць, каб ён цэлый век карміў іх. Ужо здыравушчыя хлопцы, у сябе, маглі б сколька хочуць заробіць, а ні зьлізаюць сы стырікоў. Злезць зак. 1. Знікнуць (пра болькі, плямы на скуры i інш.). Па левый руке былі селі скулкі, ну цяперя зьлезлі, нейкыю мазьзю мазыла. Ніхай трошку прытрясецца, пыкашыіць, жыр зьлезіць, ета яму на пользу пойдзіць. Кіпятком плёснуў ну руку, шкура зь лезла. Такоя ў яго мыладога хахольля було, кудрявыя, пышныя, а во ўсё зьлезла, гылыва голыя, як бубін. 2 перан. Схуднець. Удвыя зьлез Кындрацёнык, пытанеў, ато ўсё хадзіў, як бочычка. 3 перан. Пакінуць у спакоі. Няскора зь яго зьлезуць уредзіны тэя
Дадатковыя словы
здыравўшчыя, крыснытй, скўлкі
0 👁