а тута во зьвілася i зьвілася, штук восім ёсьць, ну саўсім ні так нясуцца. Звешыванне н. Узважванне. Hi ныравіцца мне такоя зьвешывыньня, у етым кыбанчыку пудоў шэсьць далжно быць, a ні чатырі. Рад посьлі зьвешывыньня: здорыва пыправіўся. Звешываць незак. Узважваць. Ты прігледзься, як ён зьвешывыіць: кініць i яшчэ пальцым уніз пажмець. Звешывацца незак. Узважвацца. Hi хачу я зьвешывыцца, сколька ёсьць, столька ŭ ладна, усё маё. Звяга, звягала м. i ж., звягун м. Звяглівая, крыклівая асоба. Чаго ён такою зьвягыю стаў, верна, аць цёткі наўчыўся. Тыкая зьвяга была, што ні прівядзі бог. Сы зьвягылыю як зьвяжысься, то, кажыцца б, налы урезыў i ацступіўся. Аксюціна меншыя тыкая зьвягыла, што як яе зімля носіць. Я дайжа пріставіць сабе ні мыгла, што Андрей такей зьвягун. Звягуння ж. Дужа ныдаедлівыя зьвягуньня, усё ны каго-небудзь нясець лухту, ціха ні пабудзіць ні мінуты. Звяганне н. Звяга. Некыму цябе ўнімаць з тваім зьвягыньнім, чаго ты ня пріўчысься дзіржаць язык зу зубамі Звягнуць зак. Балбатнуць, сказаць абы-што. Ны яго толька пынадзейся, можыць што хочыш зьвягнуць. Hi пы яго нешта пулучылыся, зьвягнуў, ну скора змоўк. Звярыный прым. Дзікі, магутны, празмерны. У Высіля зьвяріныя сіла была, ладныя бірнушко возьміць на плечы i нясець, а пат тоя бірнушко кыня зыпрігаць нада. Пад восімдзісят пыдбіраіцца, a ў яго зьвяріныя здароўя, ні ён табе ня хырліў, ні балеў ні разу, дужа здаровый мушчынішча быў i січас ішчэ красень. Звярышча м. i ж. Вялікая, дужая, грозная жывёліна, чалавек. Во зьвярішча ходзіць у Мікілая ны дваре, пудоў ны высімнаццыць кыбанюга, ён яго зыпіраіць, каб ня відзіў ніхто. Такей зьвярішча быў конь, так i глядзеў, каб зубамі хвытануць. Ну ŭ зьвярішча мужык, варочыіць адзін кладзі, яны верна na тріццыць пудоў, таўшчэнныя дубы, ішчэ суруватыя. Такей ужо зьвярішча, Тонька ступіць піряд ім ні ўладзіць. Згаладаный дзеепрым. Схуднелы ад голаду. Згылыданыя яны ня ходзюць, нябось ты, яны ні дупускаліся, каб укусіць нечыга було. Нядзелі дзьве ні було у дваре сыбакі, a тады неткуль прібег згылыданый. Згаладнець зак. Згаладацца. / ты б згыладнеў, каб
Дадатковыя словы
зьвягўн, зьвягўньня, хвытанўць
0 👁