Зачы прысл. У адсутнасці, не ў вочы. Зачы вы ўсе дужа сьмелыя, вы ж вазьміця ды ў вочы скажыця яму ета. Зичы ныгаворюць ніізьвесна чаго, a ўстрецюцца — ні знаЮць, ны якой наге стаць піряд ім. Зачынянне н. Закрывание. Ну якоя ж ета зычыняньня, чапок ны прабой усклаў i пашоў, карова рыгамі таўкнець вароты i пабегла. Зачыняннік м. Той, хто закрывае. 3 милыеа ізьвесный зычыняньнік: можыць зычыніць, а, хочыш, забудзіцца, кініць напіта i пыбягіць гуляць. Зачынянніца ж. Пымагі ты етый зычыняньніцы, можыць пальцы пыдбівиць варотымі. Зачышчываць незак. Зачышчаць. Рямы калі трошку айдзе шурпатыя, сьцяклом зачышчывыюць. Нада акуратнінька зачышчывыць, каб гладка пулучылыся. Зачышчывацца незак. Зачышчацца. Палка была нейкыя павітыя, i ат рубанка зыдзіраіцца, i сьцяклом ня дужа хырашо зачьшчывыіцца. Зачышчываный дзеепрым. Не, крайкі ні зачышчывыны, кыла іх ішчэ многа работы. Зачэгнуць, зачэгнуцца зак. Змізарнець. У мыладэя жонкі i зачэг, ці йна табе есьць ні даець, ці зработыўся дужа. Бульба ат мяжы чаго-то саўсім зачэгла. Капуста зачэглыся, жаўцеіць, ажно ета мядзьвёдка кырянькі пыпад'ела. Зачэглый дзеепрым. Сыма атряха, пы хаці прайціць ляніцца, таго i дзеці зачэглыя, зы дзіцямі дыгляд нада, а йна сыма сябе ні дагледзіць. Зачэпа м. i ж. Асоба, якая прыстае, чапляецца, задзіраецца. Ты сам ня будзь зачэпыю, i цябе ніхто ня троніць. Сам зачэпа ні пасьледнія, к кажныму падлезіць, куды ні нада ўмішаіцца. Тыкая ўжо зачэпа дзяўчонка, Коля стаіць, а йна пыдыйшла, піхунь яго ззаду. Зачэпістый, зачэпный прым. Такі, які прыстае, чапляецца, задзіраецца. Шурік доўга зачэпістым быў, а во атучылі, саўсім другім мальцым стаў. Такей зачэпный, як бацька, тэй мог к любому прістаць бізь нічога ніякыга, i етый такей самый. Зашалапучываць, зашалапучывацца незак. Пачынаць вычвараць. Віджу, што ён зышылапучывыіць, я зу рукаў ды двору. Сярёжка пычаў быў зышылапучывыцца, а яго сыгряблі: ну-ка ўніміся,— зразу сьціх. Зашалапуціць, зашалапуціцца зак. Пачаць вычвараць. ён я к зышылапуціў, што куды там руўняцца каму. Чаго іх зышылапуціла, унімаць некыму ці што. Вот ежылі твае сільчані
Дадатковыя словы
зйчы, зышылапў, зышылапўчывыцца, зышылапўчывыіць, мйлыеа, пыдбівйць, пыпадела, пўціў
0 👁