Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
стацца. Што, кылі сыха зыхіталыся, унізу сук, пакуля ні атрыіш — ня выцігніш. Мех цяжолый, узяў на плечы, ажно зыхістаўся. Захлехатаць зак. перан. 1. Пачаць выражаць непакой (пра свінню ў перыяд цечкі, пра галодных свіней). Сьвіньні ні хыця зыхляхочуць, як пысідзяць галодныя цэлый дзень. 2. Гучна закіпець. Чугунок даўно зыхліхытаў, а ты ўсё яго ні дыстаеш. 3 перан. Моцна зазлаваць. Нешта зыхліхытиу, ніяк ня ўніміцца. Натура ў чылавека тыкая, каб толька зыхліхытаць, ніхай ніякія прічыны ня будзіць. Захлехатацца зак. 1. Пачаць выражаць непакой (пра галодных свіней). Сьвіньні ў цябе зыхліхыталіся, кармі йдзі, што ты сыма сабе думыіш c пустазвонствым сваім. 2 перан. Моцна зазлавацца. ён прідзіць, гляніць— зыхляхочыцца, луччы прібярі ўжо ды маўчы. Захлёпаць зак. Захлюпаць. Чую, нехта зыхлёпыў пы грязі пысярёд вуліцы, ці нехта чужэй, ці п'яный, там грязь абыйціць можна. Штаны пы калені захлёпыў, нада зумувиць, ато грязь прікареіць, тады ім нічога ня зьдзелыіш. Захлёпацца зак. Захлюпацца. Унізу увесь захлёпыўся, зумуваць нада. Палезіш туды пріцімкым i захлёпыісься па вушы, ды раньня пыдажджы, у цябе ні гаріць. Захлёскаць зак. Пачаць ляскаць (пугаю). Пугыю захлёскыў, тады мы пачулі, айдзе ён. Адзін піріда дным як захлёскыюць пугымі, дужа ладна ўмеюць. Захліпкаць зак. Захліпаць. Во ўжог за нейкыю каробычку захліпкылі, ніхай i ён трошку пугуляіць, пугуляіць i аддасьць. Захліпцець зак. Моцна, неадольна захацець. Hi выторкывыйся зь яблыкым, увідзіць — зыхліпціць, a зь яго жыватком ні нада яблык. Сьпірва гулялі нічога, а тады зразу зыхліпцелі ехыць, у рёў абоя. Захліпцецца зак. Моцна, неадольна захацецца. Ой, якей ты скорый, то ні зьбіраўся, а тут уміг зыхліпцелыся f дзеду, бяріця с сабою i ўсё. Захлуджываць незак. Засмечваць, загрувашчваць. А ты сам меншы захлуджывый кругом, тады i пырядка большы будзіць. Захлуджывыюць i ня думыюць, што зыгарецца можыць. Захлуджывацца незак. Засмечвацца, загрувашчвацца. Цяперя i Радкеўшчына захлуджывыіцца, за ёю ніхто дужа ні глядзіць. Меншы захлуджывыйся, ці ты прібраць ня можыш. Захлудзіць зак. Засмеціць, загрувасціць. Зухлудзілі увесь лес, агонь уваліцца — усё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

захлўджывый, захлўджывыюць, захлўджывыіц, зумувйць, зыхліхытйў, пяный, пўгыю
0 👁
 ◀  / 281  ▶