спакою, вы яго саўсім зытармошыця. Затармашыцца зак. Затармасіцца. Зытырмашыўся зь естыю бігатнёю, ніяк ні найду канцоў. Затармошаный дзеепрым. Дайця яму спакой, ён i так зытармошыный. Затаўморыць зак. Загаварыць, задурманіць, затлуміць. Аксеньню зытаўморілі, сядзіць, слухыіць. Ты мяне тута хочыш зытаўморіць, некылі мне ўсякыю лухту слухыць. Затаўморыцца зак. Загаварыцца, задурманіцца, затлуміцца. У хаці зы раньня так зытаўморісься, што луччы б дзень ны калхозный рабоці стыяў. Затаўмораный дзеепрым. Мы ўдзьвюх зытаўморіныя, a іна ж усігда адна. Затаўмясіць зак. Затаўчы, заштурхаць. 3 малым налезла ў кучу, яго чуць ні зытыўмясілі, i чаго було лезьць, што іна тама ня відзіла. Затаўмясіцца зак. Затаўчыся, заштурхацца. Сяньня нечыга ны бызар іціць, тама зытыўмясісься у грязі посьлі дыжджа. Затаўмяшоный дзеепрым. Я ўжо думыла, ты айдзе-небудзь лі плітня зытыўмяшоный ляжыш. Затаўпорыць зак. Заштурхаць. У такой кучы, хочыш, зытаўпорюць, я туды ні палезу. Кажный хочыць ускресца, мяне чуць ні зытаўпорілі. Затаўпорыцца зак. Заштурхацца. Tpi бабы кыла дной печы, хуць i хызяйства нібальшоя, a зытаўпоріліся зы раньня. Затаўпораный дзеепрым. Сяньня ты зытаўпоріныя, ікраз тады, як некылі. Затахаць зак. Затахкаць. Я толька пачула, як зытахылі крепка ў дзьвері пыд раньня. Што, зытахыла серца, як устреціў Рыманоўну? Затахацца зак. Стаміцца стукаючы. Што вы зытахыліся, аддыхаць ідзіця, сядзьця, na кружычкі мылыка выпіця. Заташнаваць зак. Загараваць, пачаць сумаваць, цяжка перажываць. Нешта Мархва дужа крепка зутушнувала, неік ажно з ліца стала міняцца, відна, яго дзялы плаxi. Заташнавацца зак. Загаравацца. Я пы дзіцях зутушнувалыся, як паехылі, ні днаго слова німа. Заташнаваный, заташнованый дзеепрым. Лёня быў дужа зутушнуваный, відна, нічога ў яго ня выпыліла, штраху ўляпілі, прідзіцца плаціць. Каб табе прігвазьдзілі етык, ты б хадзіў ня меншы зыташновыный. Затваранне н. Рашчынянне (цеста). Зытвыряла нейкыя цеста, a ёй скызалі, што йдзець Сямён, іна i зытвы
0 👁