Замычэцца зак. Намычацца. Ідзі падой i будзіш дрімаць сколька захочыш, карова зымычэлыся. Замэнчыцца зак. Замучыцца, забегацца. Лі двыра i работы ня дума многа на від, i замэнчысься большы, як на полі. Замэнчылыся іна сы сваёю дзітварою, усюдых нада пасыгець. Замякаць зак. жарт. Закамячыць. Зымякыіш ты етыга цільпука, толька рягочыць, рукі рыстапыріць i бягіць ны мяне. Замякацца зак. Нападацца. Ой ты, мылышок, зымякыўся, прыгыўшы,— ны бальку залезіць i прыг у сена, дужа яму аньціресна так. Замякаць незак. Намякаць. Hi дывай зымікиць ніякый адзежыні, іна порціцца. Нада крыць скарей, ждаць некылі, сьцены зымікаюць, гніль заводзіцца. Замякнуць зак. Намокнуць. Травы я ні жалею, тама пасьці одна сыка, а во што снапкі зымяклі — хужы. Там пара nipiбіранычык, прібярі, ато можыць зымякнуць, хмаріцца пычало. Замяклый дзеепрым. Каб ты зразу хваціўся посьлі дажджу, палез, пыглядзеў, можна було б зьнесьць i пірісушыць, a пыліжала сена зымяклыя — пычало тынець. Кінуў зымяклыя тряп'ё, яно i папрела. Замяраннік, замяральнік, замяралынчык м. Замершчык. Зь яго такей зыміряньнік: можыць у два разы большы намеріць, а, хочыш, у трі разы меншы ў яго палу чыцца. Твае зыміряльнікі множыць дайжа ня ўмеюць троху, мы знаім, як яны ў школі учыліся. Адзін зыміряльшчык памеріў — пуўгіктара пулучылыся, a ў другога дайжа сорык сотык ні выходзіць. Замяранніца, замяральніца, замяральшчыца ж. Зыміряньніца наша пабегла ш шыгалым удоўж, уперік, нешта пісанула ну бумажкі, цётка, сорык сотык у цябе жжата, крічыць. Ты луччыя, чым брігадзір, зыміряльніца: шыгамі памеріла, i столька пулучылыся., як у яго. Пыстаў ты, зыміряльшчыца, шыгала, ніхай яны самі меріюць, як хочуць. Замятайла м. перан. іран. Прыслужнік, паслугач. Табе, знаць, ныравіцца зымітайлыю век быць. Пасьледнш зымітайла стаў у Іхімёнка, ныт табою кажный сьмяецца. Усяго я нагледзіўся ны сваём вяку, ну такіх зымітайлыў ішчэ ня відзіў. Замятаннік, замятальшчык м. Той, хто замятае, падмятае. Якей зь яго зымітаньнік, кылі венік большы яго, вазьмі сыма ды зымяці, ніхай ні пыліць. Зымітальшчык етый пылі толька надзелыў, я атыбрала ў яго мятлу
Дадатковыя словы
зымікйць, тряпё
1 👁