миліла, яму дваццыць гадоў, a ў цябе ўсё ён дзіцёнычык нісмышлёный, ты яго хуць пірід людзямі ні страмі. Замаліцца зак. Выдаць сябе малым. Каб ні було каму paботыць, так ба ні зымалілыся, a зы брытамі сядзела, пакуля жыніхі сталі бегыць. Замаленый дзеепрым. Аттаго што зымаліныя, аттаго i ня ўмеюць ні к чому рук npiлажыць. Замарачаць незак. Замарочваць. Бігня ета толька зымырычаіць, пряма адурівыіць, дзела ніякыга, a насіся бяс толку туды-нызад. Замарачацца незак. Замарочвацца. Я сваіх піцярых выгыдывыла, a столька ні зымырычалыся, сколька c тваім c адным. Замаркатаць зак. 1. Ціха, адрывіста забляяць. Старая аўца зымыркытила. Як ігнят німа, аўца січас зымаркочыць. 2 перан. іран. Пачаць невыразна гаварыць. Узноў зымыркытаў сваё, дужа яму Лявонывы уеліся ў душу. Замарыванне н. Стома, стомленасць. Зымарівыньня тожа так ні праходзіць, сіла выбіваіцца троху-патроху. Замарывацца незак. Стамляцца. Нешта я стаў зымарівыцца на етый рабоці. Кажыцца, я ні разу так ні зымарівыўся, як сяньня, чуць-чуць дывалокся. Замаромшы дзеепрысл. Зымарёмшы кыня, многа ні ныпашыш. Прішла зымарёмшы, пірікусіла трошку — ды на печ. Мы ўсе былі зымарёмшы ды пасьледніга. Замасоліваць незак. Замасліваць, зашмальцоўваць. Я ўжо ні намеюсь ні мыць, ні ацьціраць за ім, зымасолівыіць кажный дзень усё пыдряд, што ні надзеніш ны яго. Замасолівацца незак. Замаслівацца, зашмальдоўвацца. Hi зымасолівыйся, як малінькій, ато ты ложку ў руках пы-чылавечыскі дзіржаць ня ўмеіш. Замасоліць зак. Замасліць, зашмальцаваць. Хто табе нукупляіцца тэя адзежы, штаны зымасоліў, сталі, як тряпка чугуны выцягывыць. Замасоліцца зак. Замасліцца, зашмальцавацца. Твой пінжачок ужо так зымасоліўся, што яго большы нілізя ныдзіваць. Прібярі ты ат іх міску, зымасоліліся, як чэрця. Замасоленый дзеепрым. Кохтычка зымасоліныя, як у малютычкі. Нейкія зымасоліныя тряпкі цігаіць пырасёнык пы двару. Замататорыць зак. Закруціць, зацягаць (пра чалавека). Зымытаторіў мяне малый na горыду: i туды яму нада, i тоя яму купі, i ета пыкажы — саўсім зывадзіў. Замататорыцца зак. Закруціцца, забегацца. Пашлі ты
Дадатковыя словы
зымыркытйла, мйліла
0 👁