іжджаюць, зыклініць нада. Заклініцца зак. Заклінавацца. Іна тыкая ручка, уся разьбітыя, тута i ці зыклініцца што, саўсім не ў чым дзіржацца, новыю нада вырізаць. Закліненый дзеепрым. Tpi разы цюкнуў, тапор i сыскачыў, во табе ŭ заклініный, тэй клінок чуць дзіржаўся. Заклумліваць незак. Затлумліваць. Свае троя ды яшчэ Анюціны прібігаць, як справюць хай, заклумлівыюць за дзінь. Вы яе меншы заклумлівыйця, у яе гылыва слабыя, такой нада. Заклумлівацца незак. Затлумлівацца. Ня буду я зь імі сядзець, заклумлівыцца, твае дзеці — ты i гадуй, ці ў мяне свайго зыняція німа. Заклуміць зак. Затлуміць. Кума твыя ўчора прішла, зуклуміла мяне сваімі рызгаворымі, лухту прець i прець, i ўсё кынца німа. Зы раньня як заклумюць дурамі, аж гылыва кругом ідзець. Заклуміцца зак. Затлуміцца. Ты c адным зуклумілыся, a каб табе пяціра на рукі, ды адной, штоб ты тады запела. Як зуклуміліся, дык дайжа ні знаім, у якей бок выйціць к нашыму полю. Заклумленый дзеепрым. Я кажный дзень заклумліныя, устаніш — ні знаіш, за што хвытацца, i с поля прібягіш — поўныя рукі работы: i сьвіньні пішчаць, пуню ірвуць, i карова крічыць, i малых ныкарміць нада. Нейкій заклумліный ходзіць, відна, яго дзела ні выпалівыіць. Заклумёмшы дзеепрысл. Выйшлі с хаты зуклумёмшы. Заклызніць зак. Пачаць гаварыць абы-што. Старэй нешта заклызьніў, як ён ізь гініралым сустрюкаўся i ні знаў, хто ета. Закожнік м. асудж. Той, хто жыве за кошт іншага. Сядзелі закожнікі ну чужых гырбах. Што, i ты хацеў ба закожнікым быць? — не, ня думый, у цябе ні палучыцца. Закокаць зак. Пачаць квактаць. Кзакуха нейдзі ў капусьці закокыла. Пятух толька найдзіць якоя зярно, січас закокыіць — курей завець. Закоскі мн. Пачатак касьбы. Заўтря ў нас закоскі, пойдзім аборкі касіць, a посьлі аборкыў у луг паедзім пад Белыю Тару. Спруўляюць дакоскі, a закоскі — ета так, шуцюць. Закоснік м. Каснік. Закосьнікі нада, каб чысьцінькія былі. У акуратныя дзяўчонкі закосьнікі усігда у пырядкі. Закот м. Бакавы схіл страхі, які заходзіць пад франтальныя схілы. Закот — ета як i затул, толька туды, пат крышу. У Гаўрілывых крыша біз затулыў, з закотымі. Закрапіць зак. перан. Моцна ўзяцца (пра мароз
Дадатковыя словы
заклўмлівы, заклўмлівыйця, заклўмлівыцца, заклўмліныя
0 👁