нуў нохыць, ён зыламіўся, баліць. Былячку зыкывірнуў, іна стала большы красьнецца. 2 перан. Паддзець, падчапіць. Зыкывырнулі летышнімі капёшкымі,— ні зулюбіў, пашоў і зубубнеў нешта. Яны скызалі бізь нічога ніякыга, а Зьмітрок падумыў, што яго зыкывірнулі Анькыю, як усхадзіўся!
Закавырыста прысл. Мудрагеліста. Дужа ў цябе зыкавыріста ўсё пулучаіцца. Ён усігда гаворіць зыкавыріста.
Закавярзаць зак. Заплесці няўмела, абы-як. Зыкывірзаў, зыкывірзаў, і ладна будзіць, абы бульба ня сыпылыся. Каб і пляцень троху зыкывірзалі, хужы ні було б, ні сыгряшылі б. Закавярзацца зак. Заплесціся няўмела, абы-як. Ты ні дывадзі дужа, як зыкывірзаіцца, так і ладна, быракі бальшэя, ня высыпюцца, а як мароз пріхваціць, пыгніюць. Закавярзаный дзеепрым. Плятнёўка ўжо троху зыкывірзана, што табе яшчэ нада. Так яны заплеціны,— зыкывірзаны, а ні заплеціны.
Закаенчыцца зак. Замучыцца. Зыкаенчыўся ён саўсім сы сваёю рукою, куды ня кідыўся, у каго ні лячыўся — німа луччыньня і ўсё.
Закажанець зак. Закарэць ад бруду, ад дрэннага догляду. Ён ужо ўвесь зыкыжанеў ад грязі, што яго ня мыць, а пыкласьць у атмочку дні ны два, а тады скресьць, як пырасёнка.
Заказыванне н. Заказванне, паведамленне. А мы ўжо і біз зыказывыньня знаім пра сход, ураньні на пункці гыварілі, што стыршына пріiжджаіць.
Закалістый прым. Аселы на ніжнюю скарынку (пра хлеб). Каб ты ўмела печ, у цябе б і хлеб зыкалістый ні пулучаўся. Што зыкалістый—ета ат печы многа завісіць.
Закальжэць, закальчэць, закальчанець зак. Замерзнуць, перамерзнуць. У пінжачышкых пабеглі, а буря ўсхадзілыся, холыд, яны зыкальжэлі, прібеглі — у іх зуб на зуб ні пупыдаў. Ты яшчэ хочыш зыкальчэць, як у пынядзелык, дык ідзі, раз ня хочыш слухыць, я большы атыгріваць ня буду. Яй-богу, яны тама зыкыльчанеюць сяньня, аткуля етый хыладзіна так усхадзіўся. Мы былі саўсім зыкыльчанелі, пакуль ды дзяреўні дыкаціліся. Закальжэлый, закальчанелый дзеепрым. Туды бег гіроім, а аттуля вярнуўся зыкальжэлым, айдзе й гіройства дзелыся. Пылядзіш, яны зыкыльчанелыя прівалюцца, што на іх — тряпінычкі, ці яны греюць.
80 👁