Заварзёпываць незак. Замазваць, вымазваць. Нашто ж ты чыстыю адзёжыну зыварзёпьівыіш, як тряпку, дзелыіш? Заварзёпывацца незак. Замазвацца, вымазвацца. Чаго ты палезіш туды зыварзёпывыцца, тама ў гліну выда ныцікла, ні пралезьць. Заварзёпаць, заварзёпкаць зак. Замазаць, вымазаць. Увесь посыд зыварзёпылі i кінулі. Сам зыварзёпкыў, сам ніхай i атмуваіць, мне некылі за ім пымінутна зь вехцім хадзіць. Заварзёпацца, заварзёпкацца зак. Замазацца, вымазацца. Айдзе ж ты етык зыварзёпыўся? Пашлі ў пуню, зыварзёпкыліся, чаго було туды лезьць бясь сьвету? Заварзёпаный, заварзёпканый дзеепрым. Іўляіцца ўся зыварзёпыныя, атмувайця яе. Учора была куртычка чысьцінькыя, акуратнінькыя, а сяньня гляджу — зыварзёпкыныя ляжыць. Завашапрудзіцца зак. іран. Пачаць задавацца, вычвараць. Дужа былыйая важнысьць, кылі яны ды зывышапрудзюцца, іх ніхто ні прізнываў i прізнываць ня хочыць. Заверабеніць зак. Затараторыць, пачаць гаварыць вельмі шпарка. Падбегла, як зывірябеніла, як зыбылбытала, мы пуўчыса ні маглі рызыбрацца, што ёй нада. Заверзць зак. неадабр. Пачаць гаварыць пустое. Ня лезь ты к яму з рызгаворым, толька троніш — зывярзець пустату, ні піряслухыіш. Завесіна ж. Завеса. Нейкія завесіны я нідаўна ны бані відзіў, можа, ета тэя самыя, што ты іскаў. Памянш. завесінка. Ніжнія завесінка сыржавіла i атвалілыся, на дной ряма ня будзіць дзіржацца. Завіда 1 ж. Зайздрасць. Ну чужоя у вас усігда завіды многа було. 2 м. i ж. Зайздроснік. Ня будзь завідыю, нада сваё нубуваць, a ні ну чужоя зыріцца. Завідым ні разу свайго ні хвытаіць, усё чужоя вочы коліць. Завіднік м. Зайздроснік. Hi прідумыю, na кім ты ўдаўся такей завіднік. Вы ўсігда былі завіднікымі, усё вам чужоя було смашна. Завідніца ж. I пляменьніца тыкая самыя завідніца, як цётка. Чаго вам, завідніцы, ні хвытаіць, што яшчэ нада? Завіднічаць незак. Зайздросціць. А што ж ба вы думылі, жыць мы ня ўмеім ці што, нам ішчэ i ні так будуць завіднічыць. Завідный прым. 1. Зайздросны. Ты такей самый завідный, як твой бацька быў. 2. Такі, які выклікае зайздрасць. Ета карова завідныя, зы яе семсот вочы заплюсь
Дадатковыя словы
шапрўдзюцца
1 👁