Заайкаць зак. Заенчыць. Як пыдзяржу ў руках, ты ныпраўду тады зыайкыіш. Прібеглі, глянулі зыайкылі, а што ж ты зьдзелыіш, нічога ні паможыш. Заартамоніць, заартамоніцца, заартамоннічаць зак. Зазявадца, разгубіцца. Яны знаюць, як зь ім апхадзіцца: пычануць шпыряць ca ўсіх бакоў, ён зразу i зыартамоніць, a ім толька ета i нада. Хырашэнька крікні, яны зыартамоніліся, што хут ты стріляй кыла іх — ні пачуюць. Будзіця во так хлынкыць туды-нызад i зыартамоньнічыіця, а тады ўсьлед дыгыняць прідзіцца. Забабухаць зак. 1. Важка загрукатаць (пра гарматныя стрэлы, выбухі). Сыгірва лі Дубровы стрілялі, а тады ў тым баку зыбабухылі, страшна було ўсім. 2 neран. Глыбока закапаць, забіць. Зыбабухылі саху большы як на метыр, камель сукуватый, іна за сто гадоў ні сыгніець. Зыбабухыў туды дайжа ня гвозд, а пряма нейкій штырь, ці ня рог зь вілык. Забазарыць зак. неадабр. Загалдзець. Сыйшліся, зыбызарілі тама, ні паймеш, хто што трілюдзіць. Hy канешня, зыбызаріла ваша нявестка, луччы яе ніхто ня умеіць, ету ўсюдых пачуіш. Забазарыцца зак. Забалбатацца. Як зыбызарюцца, дык хуць стріляй,—ні пачуюць. Забалакаць зак. Загаварыць павальна,.няспешна. Я думыю, паехылі, а яны ўзноў зыбылакылі, ніяк рысстряцца ня могуць, хуць рызвадзі іх. Забалакацца зак. Загаварыцца павольна, няспешна. Як зыбылакыліся, i кароў прагледзілі, i цямнець пычало, праўда, мыя сыма прішла, стаіць i мікыіць: аччыняй. Забаламуціцца зак. 1. Пайсці няўлад (пра жыццё). Што ў іх зыбыламуцілыся, іна ува ўсём вінувата, талковыя баба нывіла б пырядык. 2. Павесці сябе асуджальна. Як сам дзіржаўся, у іх ладна жызінь Шла, а як зыбыламуціўся, яно ŭ пулучылыся так. Забаліваць незак. Захворваць. Як гылыва зыбалііць, ня едзь у лес, ныйпачы січас рузвулнуваўшы. Анька ішчэ сыма нічога ня чуствывыла, а мы ўжо замецілі, што іна зыбилівыіць. Забалматаць зак. Забалбатаць. Будзіш ты ўсё слухыць, ён січас яшчэ зыбалмочыць, дужа нада табе ета. Нешта зыбылмытаў i пашоў: ні пы яго пулучылыся. Забалматацца зак. Забалбатацца, загаварыцца. Як зыю* І
Дадатковыя словы
быламўціўся, зыбабўхылі, зыбйлівыіць, зыбыламўцілыся, пычанўць, чўствывыла
0 👁