Старонка 142
◀ / 281 ▶
Дыхала н. Дых. Нешта ў грудзях як кылянула, аж дыхыла зыняло. Пад дыхыла яму як дасьць, ён і пыкаціўся ўверьх тырмашкымі. Е Еджаный дзеепрым. Часткова з'едзены, каштаваны. Вярнуліся мы — нічога ня еджына і ня трогына, як кінулі, так і ляжыць нічыпаныя. Крупеня еджыныя, вун і міска нямытыя стаіць, а бульба ня трогына. Емя н. Яда, ежа. Во відзіш, ікая я быгачка, сколька бульбы асталыся, тута табе і семя, тута і емя, і пырасёнычык рюхыіць: дай. Енчанне н. Екатанне, стогн. Ня столька ў цябе тэя болі, сколька енчыньня. А ляжы ўжо моўча зь енчыньнім с тваім! Енчыцца незак. Мучыцца, цярпець пакуты. С аппечынымі пальцымі будзіш доўга енчыцца. Большы некуды енчылыся, боль пряма нівынасімыя. Еханне н. Язда. Ідзі ты к чорту с такім ехыньнім, я скарей пяшком дайду. Я знаю, якоя там будзіць ехыньня: дзесіць баб ны калёсы налезіць, што конь ні пыцягніць. Ехаць незак. перан. Распускацца (пра вязаны выраб). Такея чулкі ня носкія, яны быйстра едуць. Вязёнка ны ладоні едзіць, нада зуцуруваць. Ё Ёлачка ж. часц. мн. Хвошч. Ёлычкі вясною цілятым ірвуць і ігнятым, яны ішчэ ні распусьцюцца, іх туўкачыкымі завуць. Па ёлычкых каровы троху наеліся. Адна ёлычка засела пы ўсяму полю, ды густыя, густыя. Ёрзала м. і ж., ёрзаннік м. Той, хто ёрзае. Другей яшчэ такей самый ёрзыла найшоўся, мінуты ціха ні пысядзіць. Ну, ёрзылы, нада вам спакой даць. Чаго там места німа ёрзыньнікым, ай даўно ремінь па іх хадзіў? Ёрзанніца ж. Пысядзіця, ёрзыньніцы, ціха, як вас точыць нешта, седні німа ніяк. Ёрзнуць зак. Пачаць ёрзаць. Ты у мяне ёрзьніш січас, палучыш спакой. Ёрзнуцца зак. Ударыцца, упаўшы зверху. Ладна ёрзнуўся сы йгрушыны ўмесці с сукым. Будзіця лазіць, пакуля ёрзьніціся, тады ні скліміця.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 281 ▶