Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
яшчэ хочыш, ні хваціла аднаго разу. Гэхнуцца зак. Упасці, ударыцца. Так больна гэхнуўся, як толька жыў астаўся. Глядзі, астарожна, дзяржыся, гэхнісься c такея вісычыны i ні ўстаніш. д Дабіндзюгаць, дабіндзюгацца зак. асудж. Дашвэндацца. ён дыбіньдзюгиіць, што Ільлюшчыха яго кароміслым папрець ад двыра, іна ня дужа гультаёў любіць. Ці думыіш ты сваёю лыхматыю гылавою, ды чаго ты дыбіньдзюгаісься. Дыбіньдзюгаюцца, што крошкі аднае ны стале ні астаніцца, во ды чаго яны дыжывуць. Давечы прысл. Учора, нядаўна. Давечы ка мне ны мінутку зыскачыў Купряёнык. Ты ўсюдых пірібыла, ня ў доўга будушчым ці ні зьбіраісься i ў Пацсолтыва, тама давечы у разьбітый лапыць пры цябе званілі. Дакладаць, дакладываць незак. перан. Прыраўноўваць беспадстаўна. Каго ён толька ні дыклыдаў: у Хведзі спрасіла пры Кымшачонка — бегыіш за ім, пыстыяла зь Лявонывым — любіш,— ну як жа жыць c такім чылавекым. Ета ён цябе так любіць, што к кажныму дыкладывыіць. Дакласць зак. Прыраўнавадь. Hi разу ні зыхадзіў ён к Танькі, ета нарошня дыклалі, завідна ім. Двайнуць зак. Пры гульні ў куля кароткую палачку— куль — падкінуць уверх i адбіць, за што залічваецца два ачкі. Двайнуць i я ўмею, а ты паспробуй чытырнуць, як Грішка. Двору прысл. Дадому, дамоў. Як рузеуляіцца мыльгва, двору ні загоніш. Калі ты ўчора прішоў двору? Ласк. дворку, дворачку. Пойдзім, мой малінькій, дворку, цёця ўжо спаткі хочыць, пойдзім. Січас пріедзім дворычку, будзім кніжычку чытаць при лісічку i зайчыка. Двухвядзернік, двухвядзёрнік м. Посуд ёмістасцю ў два вядры. Ета мыя цётка так памёрла: яго зыбралі ны вайну, ішчэ на тую, царскыю, a йна радзіла, двухвяозернік пыдніла i ўся. У мяне нывярьху i січас двухвядзёрнік выляіцца, я ўжо яго i ні зьнімаю, што зь ім дзелыць. Двухлёзка ж. Складаны ножык з двума лязамі. Я купіў сабе двухлёзку, абоя лязы нытачу, як агонь. Двухлёзка луччы, чым c адным лязом. Памянш. двухлёзачка. Многа ты хочыш: каб зы пінил аддаць табе двухлёзычку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдушчым, дыбіньдзюгйіць, пінйл, чытырнўць
4 👁
 ◀  / 281  ▶