Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Гуркнуць, гуркнуцца зак. 1. Пасыпацца раптоўна. Пуўдня дровы складывыў, только, атыйшоў, яны i гуркнулі. Твоё кладжэньня нінадзёжныя, сам увідзіш, што етыя палкі гуркнуцца. 2. Увайсці гуртам хутка. Гуркнулі кучыю ў хату, я рысьцірялыся, стала i гляджу: адкуль ета яны? Як гуркнуцца цэлыю капою, будзіць клопыту бабі. Гуртаванне н. 1. Складванне абы-як, без парадку. Якей толк з вашыга гуртуваньня, заўтря нада ниныва рызьбіраць i пірікладывыць. 2. Аб'ядноўванне. Нічога ў іх ні пулучылыся з гуртуваньнім, ня с тога яны кынца пычыналі дзела. Гуртаваць незак. 1. Складваць абы-як, без парадку. Усё ў адну кучу ні гуртуй, посьлі сам ні рызьбяресься, што к чаму. Навошта вам гуртувиць бульбу ў пуню, лішнію работу дзелыць, пацсохла i спрывиджывый у погріб. 2 перан. Аб'ядноўваць. Васіль тады як пріехыў сь Пітрыграда, крепка гуртуваў біднату, ён i камуну дзелыў. Гурчэнне н. 1. Гудзенне. Ці чуіш ты, у том баку у сё дно як нейкыя гурчэньня. 2 перан. Бурчание. Наслухыліся іхныга гурчэньня дос, цяперя паслухый, што я табе скажу. Гурчэць незак. 1. Гусці. У сю цоч сяньня машыны гурчэлі тут, пыдЧжджалі, атЧждалі — кіпела работа. 2 перан. Бурчаць. Пычаў гурчэць, што ні там вожкі пыкладжыны, яму трудна ў чом-небудзь уладзіць. Сыбака залез у будку i гурчыць. Гутаторанне н. Павольная размова. Каменьня, жалезьзя, а божа мой, сколько, кідайця гутаторіньня, тута прібіраць ды прібіраць. Гутаторшчык м. Аматар да размоў. Сустрюкай гутаторшчыка, січас рызьвядзець бяседы. Гутаторшчыца ж. Тыкая ж гутаторшчыца, як яе баба была. Гутаторыць, гутаторыцца незак. Павольна размаўляць. Чаго ёй ні гутаторіць, ні знаіць ні памыць, ні падмесьць, у яе ўсігда усё i падзелына, i паччышчына. Пынас, помню, як прідзіць, мушчыны да поўнычы гутаторюцца, ён дужа любіў npa жызінь руссуждаць. Гушчызна, гушчынь, гушчэнь ж. Гушчар. У Шмату аборкі пызырасьлі, гушчызна ні пралезьць, ну зато айдзе чуць чысьцей лі асінык, пыдасінывікі ладна трыпляюцца. Я ŭ падумыць ня мог, што ў Пашыні тыкая гушчынь, усё чыста пызырыстала. Пы Радкеўшчыні тыкая гушчэнь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўванне, абядноўваць, гуртувйць, гуртўй, гўрк, гўркнуцца, нйныва, спрывйджывый
2 👁
 ◀  / 281  ▶