шчыка. Харошыя грыбільнішчыка будзіць, только, над а, каб высыхла. Градабойкі мн., градабоддзе н. Пабітыя градам пасевы. Убіралі сяньня грыдабойкі, што тама нымалоціш, зяренца сухенічкьія, тонінічкыя, ведыма, нідазрелыя. Зразу посьлі вайны пасеілі дзівітнаццыць гіктар жыта, i град усё пымясіў, грыдабодзьдзя нільзя було жаць,кысамі пыкасілі. Памянш. градабоічкі, градабоддзіка. Грыдабоічкі пакошыны, ліжаць, только на корм noŭдуць. Ну што мы, прішлі на поля, пылядзелі ны грыдабодзьдзіка, аж зыплакылі. Гражэннік м. Той, хто пагражае. Тэй усё дужа грозный гражэньнік быў, пакуля сам пулучыў што надо, зарюмзыў i пашоу. Гражэнніца ж. Ну й схваціць калінебудзь гражэньніца твыя, так прыздраулю, што другім зыкажыць. Граза ж. 1. Навальніца. У гразу ўсігда глядзі, каб комін быў зачынін. 2. Пагроза. Думыў, грыза яго камунебудзь дужа страшна. Нада, каб грыза на іх была. Гразната ж. Бруд. Ну як жа так жыць, рызьвялі грізнату, ні зайціць у сенцы, ці ў важ жа рук німа прібраць усё, пріпырядзіць, як у людзей. Што я зьдзелыю, кылі грізныта, мае змагі німа шагу ступіць. Гразнота 1. ж. Бруд. Чаго ў цябе грязнота кругом,. стыдна так зупускацца. 2 м. i ж. Брудная асоба. Іўляіцца мыя грязнота, только вочы блішчаць с-пыд грязі. Гразьба, грозьба ж. Пагроза. Каб твае гразьбы дужа быяліся, верна б, ужо ўвесь сьвет разьбегся i ты адзін только б астаўся. Мікілаівых грозьбыў ніхто i ў рязон ні бярець, пысьмяюцца i ўсё. Дужа ты страшын некыму сы сваімі грозьбымі. Граканне н. Важкае падание на зямлю. Грякыньня такоя дырма ні праходзіць, січас ні пачуствыіш, a ціріз гады атразіцца. Гракаць незак. Важка кідаць на зямлю, валіць. Такей кырандыш, a большыга грякыіць кажный раз, як схвацюцца боріцца. Гракацца незак. Важна падаць на зямлю. Ахотычка ж яму грякыцца етык, паўзець туды i паўзець, а тады то грудкымі, то сьпінкыю гряк i гряк. Граматнець незак. Рабіцца больш пісьменным. Ня дужа ты нешта грымытнеіш, усё c памылкымі пішыш i пішыш, урокыў ня хочыш учыць. Грамаць ж. Пісьменства, пісьменнасць. Як ні знаіш
Дадатковыя словы
гразў, грўдкымі, натў
1 👁