Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Гасцівый прым. Такі, які любіць хадзіць у госці. Ці я ні знаю такіх гасьцівых, яны б рысхаджывыліся пы гысьцях, каб хто трухтувиу — паіў, карміў смашна, яны песьні б пелі. Гасцявацца незак. 1. Частавацца. Я зыйшла, a ён адзін сядзіць, гасьцюіцца. 2. Гасцяваць. Дакуль ты будзіш гусьцювацца, схадзі c хлыпцамі, пыкашывый. Гаўрык м. іран. Вычваральнік, распуснік, злодзей. Етым гаўрікым сад апчысьціць i гарод выцірць нічога ня стоіць, ато i ў мёд паццэлюцца злазюць. Глядзі хырашэнька, тута гырадзкея гаўрікі нечыга вылачыліся, npiглідаліся. Гашчэнне н. Частаванне, пачастунак. Ішлі вясёлыя посьлі гашчэньня, дыгадзыі ім Антоныўны. Ці пыныравілыся ж вам сватыва гашчэньня? Гашэннік м. Той, хто тушыць. Схадзі ты сам ды зытапчы, ато етыя гашэньнікі будуць кулупацца дый самі апсмалюцца. Гашэнніца ж. Зьверьху ў сьцякло дуні, i яно пыгасьніць, а з машынкыю тая гашэньніца будзіць цэлый час вазіцца. Гваздаць незак. 1. Біць. Зывалілі i дывай гвыздаць кучыю, во табе ŭ слабінькія. 2. Забруджваць, пэцкаць. Нашто ты будзіш новыю куртку гвыздаць у грязь, старёныш якей уськінь на плечи i йдзі. Гваздацца незак. 1. Бідца (аб што-н.). Кажын раз гвыздаіцца на дном месьці i ня можыць пыправіць. 2. Пэцкацца. Чаго ты надзетый пойдзіш гвыздацца, я сам схаджу i пірядзелыю. Гвоздзік м. перан. жарт. Бадзёрае дзіця (звыч. хлапчук). Ну-у, якея вы ўсе тут ладныя гвозьдзікі! Баліць яму крепка, а дзяржыцца гвозьдзікым. Гвэзданне н. Забруджванне, квэцанне. Hi магу я глядзець ны такоя гвэздыньня, як ета так жыць на сьвеці, каб ні бярежч адзежыны. Гвэздаць незак. Забруджваць, квэцаць. Хто ж вам нуспруўляіцца, хто вам ныбярецца нырядыў, калі вы ўсё пыдряд гвэздыіця. Самыя луччыя спраў, толька надзеў i пычынаіць гвэздыць. Гвэздацца незак. Забруджвацца, квэцацца. Ня йдзі гвэздыцца, тама нікога ня відна, як станіш, дык i будзіш пы калена ў грязі. Генераліць незак. іран. Уладна гаспадарыць Ну ці ты ні знаіш, як ён гініраліць любіць. Яны б гініралілі, ды прізнываць іх ня дужа хто прізнаець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трухтувйў
1 👁
 ◀  / 281  ▶