ца. Ты ж прібярі, складзі роўнінька, акуратнінька, нашто кідаць, каб гымзалыся. Гамзіла м. i ж. Неакуратная, неахайная асоба. Якей ты гамзіла стаў, валіш у адну кучу i чыстыя, i грязныя, розвылкі ў цябе ні на грош німа. Зроду была ты гамзіла i астанісься ёю. Гамонне н. Канец, смерць. Як pyскручу, тута табе будзіць гамоньня на месьці. Ганкі мн. Гоні. Падбілыся сіла саўсім, ганкь прайду i садзісь аддыхаць. Редка ў нас хто гываріў ганкі, гоні стырікі зналі хырашо, a ганкі — так, редка. Ганянне н. 1. Праследаванне, бегание ўслед з мэтай злавіць. Твайго гыняньня дужа нехта баіцца. 2. Акучванне або выворванне бульбы. Ляглі аддыхнуць посьлі гыняньня, сяньня яны пыработылі. У цябе такоя гыняньня, што кусты ні выпихывыюцца. Ганяцца незак. перан. Мець вялікую схільнасць, ахвоту. Малый гьіняіцца за цёткыю, куды іна, туды i ён. Mdлыя гыняліся за кніжкымі, a пыдрасьлі — гуляньня на ўме стала. Гар, тара ж. 1. Гар, пах гарэлага. Зірні-ка ты ны дваpe, нешта гарьрю пахніць. Я даўно пачуў, што гаря пахніць, ну сьпірва уніманія ні абраціў, a тады зірьк — агонь прыбіваіцца. 2 перан. іран. Самагон. Гарі ў кустах нацэдзіць, сядзіць дый пыцягыіць. Пыднасілыся к нам зь нейкыю гарьрю, мы ня пробывылі. Гараджэнне н. 1. Узвядзенне плота. Ацступіся ты c такім гыраджэньнім, я сыма i то раўней кыляк заб'ю. 2. Плот, няўмела зроблены. Ты сам відзіш, што тваё гыраджэньня січас пыляціць. Ета гыраджэньня аўцы ня ўдзержыць. Гараджэннік м. Той, хто гародзіць, займаецца гараджэннем. Якей гыраджэньнік, такей i пляцень. Што ты зыстыўляіш, што зь дзіцёнка зы гыраджэньнік. Гараджэнніца ж. Цішэй, гыраджэньніца, бі, абух саскочыць ды пы наге, будзіш ікытаць. Гарадчанін м. Гараджанін. Нейкій гырыччанін пры Мархву нашым бабым рысказывыў, як усё було. У нас гырыччанін нучуваў, пупаў пад дождж, пірімяк да костычык. Што гырыччанім, у іх Дуброва пад бокым, яны агрібаюць i ягыд, i грібоў, i арехыў. Гарадчанка ж. Ты ўжо гырыччанкыю стала, ці помніш, як i зы матыку брацца. Зь мяне тыкая гырыччанка, як сь цябе. 8. Зак
Дадатковыя словы
выпйхывыюцца, забю
2 👁