выіцца. Выскрыпаць зак. Выстудзіць частым адчыняннем дзвярэй. Адзін за дным, адзін за дным, туды-нызад, дзьвері ні пысьпіваюць зычыняцца, выскріпыюць к вечыру хату, як i печ ня топліна саўсім. Выскрыпацца зак. Выстудзіцца частым адчыняннем дзвярэй. Дзеці пымінутна бегыюць туды-нызад, туды-нызад, хата к вечыру выскріпыіцца i халодна. Выскрыпаный дзеепрым. Нада трошку прыкласьць на ныч, хата саўсім выскріпына, халодна спаць будзіць. Выскубаннік, выскубываннік м. Той, хто выскубвае, займаецца выскубваннем. Твае выскубаньнікі дужа прітна ўзяліся. Сядзіць выскубывыньнік, надуўся, воўну рысьцягыіць. Выскубанніца, выскубыванніца ж. Нешта ў мае выскубаньніцы медлінна дзела пыдзьвігаіцца. Наша выскубывыньніца ўжо сыгіць над воўныю. Выскяпыванне, выскяпліванне, выскепліванне н. Выколванне. Уніміся ты з выськяпывыньнім сваім, дзелыць табе большы нечыга, займіся вун чым нада. Нашто ж такоя ніпуцёвыя выськяплівыньня, каб хто спрасіў у цябе, ці сам у сябе каб спрасіў. Разьві ж так дзелыюць, нікудышныя выськеплівыньня. Выскяпываць, выскяпліваць, выскепліваць незак. Выколваць. Васіль ісь сірядзіны круглячок выськяпывыў, ды ў яго нічога ні пулучылыся. ён усё выськяплівыў сірядзіну c палкі, пакуля тыпаром пы пальцу, насіся зь лялькыю, зьдзелыў. Я ўсё гляджу, як ты выськеплівыіш етыя круглячки выськеплііш ты лоўка, толька нашто яны табе. Выекяпывацца, выскяплівацца, выскеплівацца незак. Выколвадца. Зь ёлкі хырашо выськяпывыіцца, а c алешыны ня выйдзіць ні чырта, пакрышыцца. Ну, тута няроўна выськяплііцца, ні палучыцца ў цябе нічога, ета каб роўнінькій целіш пупаўся. Я думыў, раз-два цюк, дый гатова, а тута ня хочыць выськеплівыцца пряма, у бок цэліцца. Выскепіць зак. Выкал аць. Такоя пулучылыся ладныя тыпарішчыка, пасьці быў кончыў i на табе — хацеў пытправіць i ны самый сірядзінкі еыськіпіў,— нада вырізаць новыя. Выскепіцца зак. Выкалацца. Нада астарожній цісаць, кыла сука выськіпіцца i прыпаў пыдвалык, айдзе ты другей еозьміш. Выспаць зак. 1. Здолець спаць або заснуць. Шумяць, гылдзяць, зь імі тута ня высьпіш. 2. Праспаць. Я б столька выспыць ня змог ба, а ён храпець як забітый. Выспячча н. Выспяткі. У яго сяньня так ні абойдзіц
Дадатковыя словы
выскўбывыньнік, выскўбывыньніца, сўка
0 👁