Старонка 84
◀ / 321 ▶
І людзі ў іх не дужа падхватныя, і старшына мямля, падабраліся адзін к аднаму, якей народ, такей рукавод. Якей род, такей і прыплод (умалот). Нашчадкі пераймаюць ад бацькоў усе якасці, найчасцей адмоўныя. У іхнім раду рабацяшчых не было, а якей род, такей і прыплод. Што тут гаварыць пра гультая, усе знаюць, якей род, такей і ўмалот. Сін.: Якей пень (сук), такей і адростачак; Якей пень, такея і шчэпкі. Пра каго — пра каго, а пра Дзям'янавага сына луччы б памаўчалі, ізвесна, у каго пашоў: якей пень, такей і адростачак. Бацька век праблутуняўся і дочкі як капля вады ўдаліся, якей сук, такей і адростачак. Гавары ці не гавары, а нічога не паможаш, якей пень, такея і шчэпкі. Як есць захочаш, у пятлю (пельку, пролабку) ўскочыш (з печы саскочыш). Прагаладаўшыся, прымеш самыя дзейсныя захады, каб пад'есці. Голад не цётка, як есць захочаш, у пятлю ўскочыш. Ета вы сытыя так рассуждаеце, а як есць захочаце, у пельку ўскочаце. Галоднаму дужа трудна, ён прама галаву цярае, як есць захочаш, у пролабку ўскочыш. Ці помніш, як старэй Мітрахван усё гаварыў унукам: як есць захочаш, з печы саскочыш. Як заблудзішся, і пню паклонішся. Пры няшчасці пойдзеш на самыя крайнія меры. Уніжэнне ці не ўніжэнне, а што ж ты станеш дзелаць, як заблудзішся, і пню паклонішся. Як золата кораб, дык Іван Іванавіч. Да багатага выражаюць павагу. Як золата кораб, дык Іван Іванавіч, а каб не было ні трасцы, з ім ба і гаварыць не сталі. Сін.: Як (калі) многа грошы, усім (для ўсіх) харошый. Як многа грошы, усім харошый, а без грошы нікому не нада. Яно ж так: калі многа грошы, усім харошый, а без капейкі ў кармане на цябе не дужа глядзець хочуць. Праўду гавораць: калі многа грошы, для ўсіх харошый. Як накорміш, так і надоіш (падоіш). Надой залежыць ад таго, як карова накормлена. Карова любіць прыгляд, як накорміш, так і надоіш. Галодная карова малака не дасць, як накорміш, так і падоіш. Як-небудзь зладзім, ці папросім, ці ўкрадзем жарт. Абавязкова набудзем. Ты не тужы, без бульбы не астанемся, як-небудзь зладзім, ці папросім, ці ўкрадзем.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 321 ▶