торбу. Не дужа ў яе палучаецца, каб смех у мех, а гора ў торбу.
Спор да хрыпаты, аб заклад не біся. Біцца аб заклад небяспечна. Калі ты праў, дакажы сваё, спор да хрыпаты, аб заклад не біся.
Спякла хлеб, хоць задоўкаю з печы цягні. Высмейваецца няўмелая гаспадыня. Цяперашнія хазяйкі ізвесныя, вун Алёніна нявестка спякла хлеб, хоць задоўкаю з печы цягні.
Станеш раскідаць — раскідаеш, станеш сабіраць — збярэш. Павучанне быць беражлівым. Як ўзяўся за розум, дык троху-патроху абжыўся, праўду ж гавораць, што станеш раскідаць — раскідаеш, станеш сабіраць — збярэш.
Старага вучыць, што мёртвага лячыць. Бескарысна вучыць старога чалавека. Не ўжо, дзетачкі, не наўчылася маладою, цяпера паготаю не выўчыцца, а старага вучыць, што мёртвага лячыць.
Старай бабе і на печы ўхаб. Нямогламу ўсюды дрэнна. Як прыдзе старасць, тады ўсё на цябе наваліваецца, старай бабе і на печы ўхаб.
Сядзёлка — хамутова памошніца гумар. Без сядзёлкі каню цяжэй везці воз. А што ж вы думалі, без сядзёлкі не запражка, сядзёлка — хамутова памошніца.
Сяння сяк-так, а заўтра з блінамі (грыбамі, клёцкамі, цыбуляй) жарт. Абы пераЖыць сёння, заўтра будзе лепей. Лізавета ўсягда гаварыла сваім мужчынам: сяння сяк-так, а заўтра з блінамі. Нічога, як-небудзь пераб'ёмся, сяння сяк-так, а заўтра з грыбамі. Жывы будзеце, не памраце, сяння сяк-так, а заўтра з клёцкамі. Пацярпіце, перакусілі і лажыцеся спаць, сяння сяк-так, а заўтра з цыбуляю.
Сяўцу дождж, касцу пагода. Розным людзям патрэбны розныя атмасферныя ўмовы. І надвор'е не ўсім адзінакавае нада, сяўцу дождж, касцу пагода.
Тавар места не пралежыць. Запас не пашкодзіць. Калі што путнейшае абгадаеш, яно мяшаць не будзе, тавар места не пралежыць.
Тавар харош і цана вясёлая жарт. Кажуць пра несамавіты тавар. Што ты любуешся, бяры, пакуль не позна, тавар харош і цана вясёлая.
81 👁