Папаў дзед сала, пішы прапала жарт. Штосьці трапіла да таго, хто не верне. Не, у Стальмашонка нічога ты не сышчаш, папаў дзед сала, пішы прапала. Папаў (папаўся) у клешчы, не тупае, не плешча гумар. Трапіў у складанае становішча. Туга прыходзіцца Буглаёнку, папаў у клешчы, не тупае, не плешча. Кандрашоў тожа папаўся ў клешчы, не тупае, не плешча. Папаўся таракан у ступу, як выбрацца. Пра таго, хто трапіў у цяжкое, нават безвыходнае становішча. Не знаў сабе цаны-меры, думаў, усё будзе схадзіць з рук, ды во папаўся таракан у ступу, як выбрацца. Парваный (разбітый) лапаць за кажный камень чапляецца. Рэчы, якія прыйшлі ў непрыгодны стан, толькі перашкаджаюць. Узноў спатыкнуўся на падваротніцы, парваный лапаць за кажный камень чапляецца. Выкінула б усё трахолле і не вазілася, разбітый лапаць за кажный камень чапляецца. Паршываму парасёнку і ў хаце (на печы) халодна. Гавораць пра няўдаліцу. Што ён у цябе ніяк не сагрэецца, паршываму парасёнку і ў хаце халодна. А не стагні пад тулупам, ай паршываму парасёнку і на печы халодна? Сін.: Паршывый парасёнак і летам мерзне; Шалудзіваму парасёнку і ў жару халодна. Як пашла няўдача, дык яна кругом няўдача, паршывый парасёнак і летам мерзне. Калі задасца непуццё, кармі-раскармі — толку не будзе, шалудзіваму парасёнку і ў жару халодна. Пасаліўшы (пасалёмшы) можна есць жарт. Прыгодны, але з пэўным абмежаваннем. Няхай прыдуць, памогуць — не памогуць, ну пасаліўшы можна есць. Палажы, паглядзім, што ета такое, можа, пасалёмшы можна есць. Пасля вайны храбрацоў (смелякоў) да сатаны неадабр. Пасля небяспекі многія імкнуцца даказаць сваю смеласць. Ну як жа, сячас вы дужа смелыя, пасля вайны храбрацоў да сатаны. Нада было сваю храбрасць учора паказываць, а пасля вайны смелякоў да сатаны. Пасля рубанка тапаром падчысціць гумар. Пра таго, хто робіць неакуратна. Не мяшай, няхай стругае, ён пасля рубанка тапаром падчысціць. Сін.: Рубанкам пастругаў (выстругаў), тапаром паправіў. Масцер на ўсе рукі, рубанкам пастругаў, тапаром паправіў. Цераз паўчаса ты сам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁