луччым, у чужых руках скібка бальшая. Свае папраннікі паеў, а цяпер на Колін праснок глядзіць, у чужых руках і бульбіна смашна. Свайго коціцца і валіцца, дык яны ў чужое лезуць, ну што ж, у чужом саду і яблыкі смашны. Што ў каго ўвідзіць, і яму тое падай, у чужых руках пірог смашан. Што, і табе на чужом стале пірог смашан? Насці ўсягда на чужом стале пірог вялік.
Наш дзень — наш і век. Жыццё набліжаецца да непазбежнага канца. Ета вам, маладым, жыць ды жыць, а наш дзень — наш і век.
Нашто сяннік, калі доскі ёсць гумар. Гавораць пра гультаяватага чалавека, які лянуецца што-небудзь зрабіць для ўласнага дабрабыту. Жыве Церах, не хоча для сябе што прыдбаць, нашто сяннік, калі доскі ёсць.
Нашы (вашы) чэрці адной шэрсці іран. Гавораць пра людзей, аднолькавых па ўчынках, дзеяннях. Ці раўняй, ці не раўняй, дык нашы чэрці адной шэрсці. А што адказывацца, і вашы чэрці адной шэрсці.
На Юр'е ўсякае дур'е (ўсякага дурня). На рэлігійнае свята Юр'е ў пачатку мая нярэдка бывае дрэннае надвор'е. Ета нейкій нешчаслівый дзень, на Юр'е ўсякае дур'е. Старыя людзі здаўна прымецілі, што на Юр'е ўсякага дурня.
На яблыне — яблыка, на сасне — шышка. Усё прыдатна на сваім месцы. Так яно заведзена і спрадвеку ідзе: на яблыне — яблыка, на сасне — шышка.
На яблыну смешна, на дулю (ігрушу) грэшна жарт. Хацелася б што-нішто здабыць, ды ўсё няёмка: то занадта блізка, то занадта далёка. Што ён усё раздумывае, ніяк не можа адважыцца, на яблыну смешна, на дулю грэшна. Што, смашных піражкоў напякла Сцепанідка, з'еў ба, ды на яблыну смешна, на ігрушу грэшна.
Не ад дабра дуб абсыпаўся. Насталі цяжкія часіны ў жыцці. Кажнаму заметна, як Макар стусмеў і счарнеў, не ад дабра дуб абсыпаўся.
Не баіцца ківа — спужаецца кія. Пагроза ў адрас таго, хто не слухае папярэджанняў. Большы я гаварыць яму не стану, не баіцца ківа — спужаецца кія, тады наўчыцца слухаць.
Не было шчасця зрання, не будзе да змяркання. Нешанцаванне можа працягвацца ўсё жыццё. А во так усю
76 👁