хоць карону, астанецца свіння. На свінню хоць карону надзень, астанецца свіння, — і большы пра Панасёнка нічога не скажаш.
На сем с...к адзін андрак. Гавораць пра вялікую бедную сям'ю з жанчын. Жылі! Жылі! Што ты мне талкуеш, як яны жылі. На сем с...к адзін андрак, — во як яны жылі!
Настрыгла сем мяхоў (мяшкоў) воўны і ўсе няпоўны жарт. Пры вялікім старанні малы набытак. Ды відзелі, відзелі, што настрыгла сем мяхоў воўны і ўсе няпоўны. Рупілася Нюшка, старалася, настрыгла сем мяшкоў воўны і ўсе няпоўны.
Насуліць насуліў, як мякенька (лёгенька) насурыў. Хтосьці шмат абяцае, але верыць яму не варта. Быў тут Ігаронак, з язычком насіўся, насуліць насуліў, як мякенька насурыў. Пішчанок усё лапатаў не перастаючы, насуліць насуліў, як лёгенька насурыў.
На тое і свякрова, каб гуніць нявестку. Традыцыйна нявестка ў свекрыві не ў пашане. Нешта Тацяна крывіцца на маладую, ну, на тое і свякрова, каб гуніць нявестку.
На той свет нічога [з сабою] не возьмеш. Прамое значэнне. Што ты ўсё складываеш і складываеш транты, на той свет нічога не возьмеш. Сколька чаго ні беражы, усё астанецца, на той свет нічога з сабою не возьмеш.
На торнай дарожке сена не накосіш. Нічога не збярэш на вытаптаным месцы. Іван ужо касу клепіць, гатовіцца, ды на торнай дарожке сена не накосіш. Сін.: На торнай дарожке трава вытаптана (не расце). Як ні гатоўся, на торнай дарожке трава вытаптана. Ета ўсе харашо знаюць, што на торнай дарожке трава не расце.
На ўвесь свет бульбы не наскобліш (палатна не наткеш). Усяго ў жыцці не пераробіш. Як ні старайся, а ўсяго здзелаць не паспееш, на ўвесь свет бульбы не наскобліш. Работа работаю, ну нада ж і прадышку дзелаць, на ўвесь свет палатна не наткеш.
На ўдовіным дварэ і Хомка хазяін (распараджаецца). Дзе няма гаспадара, можа гаспадарыць выпадковы чалавек. Асталася яна як на моры без вясла, а на ўдовіным дварэ і Хомка хазяін. Паможч ёй некаму, сваіх няма, кругом адна, а на ўдовіным дварэ і Хомка распараджаецца.
86 👁