Старонка 43
◀ / 321 ▶
На вяку папробуеш і ў гляку. У жыцці здараюцца складаныя, цяжкія моманты. Бывае, вязе, вязе, а тады сарвецца і ўсё пойдзе кувырком, на вяку папробуеш і ў гляку. Надзёжа да рання, а жданкі да вечара. Надзеі не заўсёды збываюцца. Ждала, ждала Арына памошнікаў, і ніхто вачэй не паказаў, праўда, што надзёжа да рання, а жданкі да вечара. На дурніцу і вуксус салодкій. На дарэмнае ахвотнікі заўсёды знаходзяцца. Ім абы хлябнуць хоць гары якой, хоць з рыла, на дурніцу і вуксус салодкій. На зіму і курыца ліняе. Пры змене пор года адбываюцца істотныя змяненні ў прыродзе. Ты напранулася, усё дно як бальшога мароза жджэш, але ж яно так, на зіму і курыца ліняе. На кары каша, на прасле бліны гумар. Поўная забяспечанасць. З'ездзі, з'ездзі, будзе там табе на кары каша, на прасле бліны, — можа цераз нядзелю пяшком прыкоціш. На копанках у сваты не ездзяць (не паедзеш). Да сур'ёзнай справы трэба належны выгляд, падрыхтоўка. Дзяды-прадзеды зналі, што на копанках у сваты не ездзяць. Калі напраўду надумаліся збірацца, вазок дагаварывай, на копанках у сваты не паедзеш. На красівый цвецік пчолка садзіцца. Усё прыгожае прыцягвае ўвагу. За Нюрачкаю хлопцы гужам бегаюць, на красівый цвецік пчолка садзіцца. Наліў ба піва, ды глёк разбіўся жарт. Пачаставаў бы, ды няма чым. І госць ты дужа харошый, і не відзеліся мы цэлую нядзелю, наліў ба піва, ды глёк разбіўся. На ліхоту многа ляноты. На выкананне той ці іншай справы часам не хапае ахвоты. Канешне, работы ў іх непачатый край, дзелаць нада, ды на ліхоту многа ляноты. На людзях і Хлімон (Саўка) чалавек. У грамадзе чалавек ацэньваецца больш справядліва. У дварэ яго забілі, затуркалі, а на людзях і Хлімон чалавек. Тута яго дражнілі, смяяліся над ім, а на людзях і Саўка чалавек. На навой нада пацягавіч гумар. На ленаватага работніка патрэбны падганяла. Не туркай, дык ён за нядзелю не скосіць абложку, туркай і туркай, на навой нада пацягавіч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 321 ▶