дзі на Матрунінага вогіра, настаяшчый манах у парваных штанах. Вот цераз мінуту пад'явіцца другей манах у падраных штанах.
Марац прысмаліць. У сакавіку бываюць моцныя марозы. Калі дужа рана начало раставаць, ета ненадзёжна, марац прысмаліць.
Масцер казе (кабыле) хвост папраўляць іран. Гавораць пра няўмеку. Твой Міця масцер казе хвост папраўляць. Валодзька тожа быў харошый масцер кабыле хвост папраўляць.
Маткіна малітва і на дне мора памагае. Матчыны клопаты вельмі сур'ёзныя. Помню, як Паўлючыха клапаціла па сваіх сынах, а маткіна малітва і на дне мора памагае.
Мая (яго) капейка тожа не шчарбатая. Мой ці чыйсьці ўдзел у справе правамерны. Што вы так крыва гледзіцё, мая капейка тожа не шчарбатая. Няхай з намі і Рыжычонак садзіцца, яго капейка тожа не шчарбатая.
Мёд салодкій, ды пчолы кусачыя. Не ўсё прывабнае, пажаданае лёгка дастаецца. Ну што, хацелася б папробаваць Міранковых ігруш, ды дужа вісока, мёд салодкій, ды пчолы кусачыя.
Многа друзей, а паплакаць некаму. Сяброўства нярэдка бывае ўяўным. І Сярожку так прышлося: было многа друзей, а паплакаць некаму.
Мордаю пан, ды вумом цецярлюк асудж. Характарыстыка недалёкага чалавека, які імкнецца выдаваць сябе прыстойным. Хто ж такога шалудзіўца не знае, мордаю пан, ды вумом цецярлюк.
Мухамор — тожа грыб. 1. Прамое значэнне. Што ты разглядаеш, мухамор — тожа грыб. 2. Малакаштоўная рэч бывае патрэбнай. Не нада, не выкідай етыя кручкі, мухамор — тожа грыб.
Мыш капы не баіцца гумар. Не кожны палохаецца ўяўных цяжкасцей. Што ты пужаеш Міцю канаваю, ён яе за дзень вымахае, мыш капы не баіцца.
Мышэй ловяць і белыя, і серыя кошкі. Асноўнае — сутнасць, а не знешні выгляд. Рассуждаць можна паўсякаму, як каму наравіцца, а мышэй ловяць і белыя, і серыя кошкі.
78 👁