Старонка 39
◀ / 321 ▶
на свайго і Мікілай, крэпкая рука ўніме дурака. Прыціх Семянок, сядзіць і не рыпаецца, крэпкая рука ўспакоіла дурака. Куды сабака, туды і яго хвост. Кажуць, калі хтосьці, часцей дзіця, пастаянна ходзіць следам. Нікуды ад малай Пёкла не дзенецца, куды сабака, туды і яго хвост. Кум як кум, абы кума была мяккая (пакладзістая, згаворлівая). Жарт пра заляцанні да сваячкі. Гаўрылу кум як кум, абы кума была мяккая. Што яму думаць пра кума, кум як кум, абы кума была пакладзістая. Віктар, бывала, пасмяхаўся: а што, баб, кум, кум як кум, абы кума была згаворлівая. Курыцы і на смяццішчы хлеб. Часам і на непрыдатным месцы знаходзяць спажыву. Не чапай, калі заняліся, няхай капошацца, курыцы і на смяццішчы хлеб. Лапік за лапік чапляецца. Пра выключную беднасць, галечу. Дажыўся Канастрацёнкаў сын, лапік за лапік чапляецца, — дажыўся і дапіўся. Ласкавенькій язычок, ды чорныя зубкі. Пра чалавека, добрага на словах, але двудушнага, зламыснага. Ты сама знаеш, пра каго яны талкавалі: ласкавенькій язычок, ды чорныя зубкі. Левым бокам чэшацца (пачасаўся) іран. Пра чыюсьці незадаволенасць. Яна часта левым бокам чэшацца, усё ад прыроддзя ідзе. Відзіш, як дмецца Тамарка, відна, левым бокам пачасалася. Лес сілу любіць. Праца ў лесе цяжкая. Лес сілу любіць, без сілы туды нечага патыкацца. Летам (улетку) нагою коп, зімою губою хоп. Тое, на што не звяртаецца ўвагі летам, аказваецца ласункам зімой. Зіма ўсё да крошачкі падбірае, ета не дурак сказаў, што летам нагою коп, зімою губою хоп. Яно ўсягда так бывае: улетку нагою коп, зімою губою хоп. Ліба так, ліба сяк, ліба па-другому жарт. Нейкім чынам павінна атрымацца. Пачалі дзелаць, як палучыцца, ліба так, ліба сяк, ліба па-другому. Лішній грош у кармане не муляе. Набытак ніколі лішнім не бывае. Што купіла, не зваляецца, не сячас — пазней спанадабіцца, лішній грош у кармане не муляе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 321 ▶