Старонка 36
◀ / 321 ▶
не, калі за плугам млосна, то і за сталом посна. А як жа іначы, калі за плугам млосна, то і кала міскі посна. Калі ў свінні рогі, не ўступіць [з] дарогі. Задзіра, нахабнік заўсёды імкнецца паставіць на сваім. Паспрабуйка такому храеру сказаць што-небудзь проця, калі ў свінні рогі, не ўступіць дарогі, ніхто толька не знайдзецца абламаць іх. Ого, якей задзірыстый яе малец, калі ў свінні рогі, не ўступіць з дарогі. Каляды (паску) і дурак знае (помніць). Вялікія святы вядомы кожнаму. Ну, два дні асталося ждаць, каляды і дурак знае. Па хрыстаслаўцах дайжа Саўка хадзіў, каляды і дурак помніць. Вун сколька красных яец назбіраў ён, паску і дурак знае. Каля вады намочышся. Маючы дачыненне да пэўнай справы, адчуеш яе ўздзеянне. Не нада было мяшацца ў чужое дзела, няхай ба самі разбіраліся, сам знаеш, што каля вады намочышся. Сін.: Каля мукі запылішся; Каля агня пагрэешся (нагрэешся); На марозе намерзнешся. Дайжа і падхадзіць к ім не было нужды, табе і дзядзька гаварыў, што каля мукі запылішся. Як там будзе не будзе, а пайдзі, каля агня пагрэешся. Я б саветавала табе падбежч к Сямёнавым, каля агня нагрэешся. Цяпера і сам не рад, што заступаўся, табе ж казалі, што на марозе намерзнешся. Каля плуга ніводнага, кругом гаршка ўсемярых. Працаваць няма каму, а ядуноў шмат. Дажыліся, людзей поўная хата, а карову папасвіць некаму, каля плуга ніводнага, кругом гаршка ўсемярых. Параўн. рус.: Один с сошкой, семеро с ложкой. Каля рота мятаецца, а ў рот не пападае (не пападаецца). Вось-вось павінна ўспомніцца, але пакуль што не ўспамінаецца. Хто ета расказываў пра Канстанцінёнка, каля рота мятаецца, а ў рот не пападае. Ну я ж помніла, куды Напрыяняты з'ехалі, каля рота мятаецца, а ў рот не пападаецца. Камары кусаюцца да пары, белыя мухі не дадуць ім прадухі. Са зменай пор года істотныя змяненні адбываюцца ў прыродзе. Людзі даўно прымецілі, што камары кусаюцца да пары, белыя мухі не дадуць ім прадухі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 321 ▶