Шчык, шчыкунь выкл. Пра шчыканне. Шчык яго за бок, Міша аж падскачыў. Падыйшоў ды шчыкунь яе, яна як заверашчыць! Шчыкатаць незак. метаф. Бегчы, дробна перабіраючы нагамі. Вун твой малый са ўсіх ног шчакоча ад бальшака. Шчыльна прысл. перан. Прылежна, старанна. Раньшы работалі ў калхозе шчыльна, а цяпера не дужа разганяюцца. Шчымленне н. Ныццё. Болі бальшэя няма, а ўсё нейкае шчымлённе насяродку, пад грудзямі. Усё ўрэмя шчымленне на серцы. Шчынянне н. Змятанне з зерня адыходаў. З такім шчыняннем ты палавіну ячменю ў мякіну загоніш. Шчыняць незак. Змятаць з зерня адыходы. Эта як самі сабе жылі, пасады змалоцяць, трошку ссунуць і пачынаюць шчыняць зярняты. Шчырэннік м. Той, хто шчыруе. Канешне, для сябе кажный шчырэннік. Шчырэнніца ж. Юлька была шчырэнніца, яна ўсіх сваіх не забывала і чужым памагала многа. Шчытнасць ж. перан. Эканомнасць. У раскідона шчытнасці ні разу не будзе, усё распусціць за раз. Шчэрба ж. Шчыліна. Бальшую шчэрбу нада забіць достачкаю, каб у яе дождж не наліваў. Шыішча ж. павеліч. Шыя. На такую шыйшчу рубашку не падбярэш у магазіне, нада спецыяльна заказываць. Шыкацца незак. іран. Выстаўляць багацце. Чаму ж ім не шыкацца, сыны дабра навязлі. Шынь выкл. Вокліч для адганяння жарабят. Шынь, куды лезеш! Сячас у гарод можа пераскачыць. Шырачына, шырачынь ж. Шырыня. Шырачына ў палатне нармальная, толька яно не дужа адбелена. Палядзела я на палосы: шырачынь нямерная, калі такую абматычаш! Шырачэнный прым. Вельмі шырокі. Ішоў яе кавалер: рубашка шырачэнная, вісіць, штаны шырачэнныя, большы на пужала похож. Ючэнне н. Ненадзейны прыстанак. Ючэнне — ета на месяц, на два, ад сілы на паўгода, на ўсё ўрэмя нада пра сваю халупіну думаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁