Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Шанярда, шупярда ж. зб. Непаважаныя асобы. Шапярду луччы не чапаць, з імі толку не дабярэш, хоць ударся. Асталася адна шупярда, мне дужа-дужа не хочацца туды паказывацца. Шапярдзей, шупярдзей м. Непаважаны чалавек. Шапярдзёй нейкій хадзіў з ёю, не знаю, адкуля ён, якей-то набеглый. Нашто мне твой шупярдзей, я й адна як-небудзъ даканархаю. Памянш. шапярдзейчык, шупярдзейчык. Не, я іхнага шапярдзейчыка ні разу не відзела, гаварылі, нейкій недалужненькій. Якей-то шупярдзейчык із-за Сажа к ёй прыбягаў, а тады i тэй кінуў. Узмацн. шапярдзеіна, шупярдзеіна. Упорлівый шапярдзёіна, яму нічога не дакажаш: я так думаю — i ўсё! Кусок шупярдзеіны, з ім Тапка замардавалася. Павеліч. шапярдзеішча, шупярдзеішча. Такей быў шапярдзеішча, што з ім ні найціць ні пацяраць. Вун ён, шупярдзеішча ваш, паўзё, налюбуецеся сячас. Шапярдзейка, шупярдзейка ж. Не глядзі, што шапярдзёйка, наняла, чаго Андронаў дабіваецца. Мала што напляце шупярдзейка, ўсё ты слухаеш. Памянш. шапярдзеечка, шупярдзеечка. Паедзе із сваёю шапярдзеечкаю некуды далёка, аж за Урал. Шяк не нахваліцца шупярдзеечкаю, дужа прышлася яму па душэ. Швіранне н. Шпурлянне. Глядзі, палучыш за такое швіранне, узяў дык пакладзі як нада. Швіраннік м. Той, хто шпурляе. Я сячас уніму швіраннікаў, дам ім места. Швіранніца ж. Адна швіранніца палучыла i другой тое самае ў адну мінуту будзе. Швіраць незак. Шпурляць. Толъка вы мне не перастаньце швіраць камлыжкамі, я вас прыструню. Швірацца незак. Шпурляцца. Не, я цябе правучу, не будзеш ты ў мяне швірацца чым напала. Швірнуць зак. Шпурнуць. Швірнула яму ўсе падаркі, не хона з ім знацца. Швірнуцца зак. Шпурнуцца. Наверх швірнецца ўвесь вузел i няхай тама ляжыцъ да вясны. Швірнутый дзеепрым. Усё тваё барахло швірнута за бочкі, даставай, калі хочаш. Шкандыбание н. Чыкільганне. Паглядзіш на яго шкандыбание i думаеш: якей работнік з такога чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пярдў, швірнўла, швірнўта
1 👁
 ◀  / 321  ▶