Удзет выкл. Выгук для падзывання свіней. Раншы бальшых свінней звалі удзет-удзет, а цяпера часцей дзюша-дзюша. Удзяваннік м. Той, хто ўцягвае ў малую адтуліну. Відзіш, якей лоўкій удзяваннік Міша, у мамент уцягнуў нітку. Памянш. удзяваннічак. Каб ты ўсягда быў такей ладный удзяваннічак. Удзяванніца ж. Калі-то і ты была харошая ўдзяванніца, а цяпера дрэнна відзіш. Удзядзець, удзядзецца зак. Пасталець. Хрузачкін малец удзядзёў, яму ўжо далёка за дваццаць. Удзядзеліся хлопцы, не жэняцца, бугаямі валочацца. Удзядзелый дзеепрым. Ну якей ён удзядзелый, толька летася з арміі прышоў. Узбрыкываць незак. метаф. іран. Праяўляць капрыз. О-о, ты не відзеў, як яна ў дзеўках узбрыкывала, подступу не было. Узвяліванне н. Навяльванне. Хто — хто, а мы нагледзеліся на Міронава ўзвяліванне, як ён Кузьме дапякаў. Уздувацца незак. Пухнуць. У костачке нага ўздуваецца, відна, звіх. Уздуцца зак. Распухнуць. Ні з чаго ні з якага ўздулася рука, пальцамі пашавяліць больна. Узлязаць незак. Апранацца (пра адзенне). На цябе ўжо ніякій палушубак не хоча ўзлязаць, раскарміла Зойка. Укараніцель, укараніцельнік м. Той, хто ўводзіць нешта новае. Маланкін укараніцель узяўся не на смех, новыя парадкі заводзіць ува ўсіх брыгадах. Для сваіх харошый укараніцельнік, у кажную дзірку піхае. Укараніцельніца ж. Якая яна была ўкараніцельніца, спілася после Трышкі, во і ўсё. Укасціць зак. Адлупцаваць. Жэнік цябе ўкасціць як-небудзь, калі ты будзеш яго вешчы трогаць. Укасцёмшы дзеепрысл. Толька ладна ўкасцёмшы, яны за розум хвацяцца. Укланіцца зак. Пакарыцца. Усяк за век нажывешся, і ўкланіцца прыдзецца не раз. Уладжыванне н. Дагаджанне. Не памагае ім ніякае ўладжыванне, яны самі не прыдумаюць, чаго хочуць. Уласціцельнік, уласціцельствавацель, уласціцельстваваннік м. Валадар. Ён ба любіў быць уласціцельнікам, камандаваць яму дужа наравіцца. Прыціх Мікіпаронкаў улас-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁