ванніца ж. Прыпарадчыванніца ў той хаце занялася, шарабур'е сваё перабірае. Прыпеклавацца зак. Знясілецца ў цяжкай працы. Мой летася са страіцельствам прыпеклаваўся, што чуцъ ногі валачыў. Прыперць зак. перан. Прыбудаваць нязначнае або абыяк. Пра харошае я не думаю, хоцъ ба якей прымыльнічак прыперць к баньке. Прыработ, прырабат м. Дадатковы заробак. Сцепанёнак прайдошлівый, ён усягда прыработ найдзе, капейка ля рук матаецца. Ён толька гаворыць пра прырабат. Прысаламонщца зак. іран. Дабалбатацца. Прысаламоншся твае падругі, уранні ўжо моўчкі разыйшліся. Прысечак м. Недасечаны кавалак дрэва. Прысечак пад нагамі валяецца, на козлы палажыце ды перарэжце на тры палкі. Прысмаліць зак. перан. гумир. Шпарка прыйсці, прыбегчы. Іхныя хлопцы лёгкія на падём, толька пачуюць пра вечарынку, зразу прысмаляць. Прыстаканіванне н. жарт. Прывыканне да й'янства. Не, за цябе нада крэпка ўзяцца, адвучыць ад прыстаканівання. Прысупоніванне н. гумар. Суніманне. На іх нада крэпкае прысупоніваНне, бацъка з раменнаю пугаю. Прытопкі мн. гумар. Прытопванне. Колю дужа паравяцца Машыны прытопкі, пачуе — дык ажно ззяе. Памяти. прытопачкі. Умеюць ваты дзеўкі скакаць з прытопачкамі. Прытрапацца зак. перан. 1. Дажыцца, дапрацавацда. Сцяпан прытрапаўся, што ў яго ногі не хочуць пераступаць з места на места. 2. Дабалбатацца. Прытрапиліся, што дайжа Цімох слухацъ іх не хоча. Прыўдарываць незак. гумар. Заляцацца. Спярва прыўдарываў за большою Лолічкінаю, а тады ўлёг за Тамаркаю. Прыхазяйствавацца зак. Дагаспадарыцца. Прыхазяйства ваўся Васіль, што ні аднае шарсцінкі на дварэ не асталася. Прыхвосніца ж. Падпявала. Не меншая прыхвосніца была i твоя нявестка, ладна падпявала на людзей секратару. ю
Дадатковыя словы
гумйр, йянства, прытрапйліся, шарабуре
0 👁