Прыкатальнік м. Трысцен. Сасонкі парэзалі ў аборку за Глыбокаю канаваю і пастроілі прыкатальнік. Памянш. прыкатальнічак. Вілкі твае стаялі ў прыкатальнічку, я яшчэ падумала, нашто ты іх тама кінуў.
Прыклёпістый прым. звыч. гумар. Разумны, разважлівы. Прыклёпістый то прыклёпістый, у пусцяшным дзеле не саабразіў.
Прыкутальнік м. Прыбудова да хлява. У Неманкова нядрэнная пуня і яшчэ прыкутальнік збоку прыставіў. Памянш. прыкутальнічак. А во прыкутальнічак на ўсякую мелач, не будзе айдзе зра валяцца.
Прылука ж. Клопат. У мяне прылука, сена каб сабраць на первый расход.
Прылюбліваць незак. Прынімаць, успрымаць. Па-мойму, ета рана не дужа прылюблівае тваю мазь.
Прыляпетыванне н. Шапялявасць. Я што пайму ў яе прыляпетыванні, а то й нічога не разбяру.
Прымашчывацца незак. Уладкоўвацца. Ты і карзінку плесць будзеш прамашчывацца паўдня, не меншы.
Прыметліва прысл. Запамінальна. Кажацца, прыметліва грыбы высыпаў, а цяпера ніяк не найду таго куста.
Прымусія ж. жарт. Прымус. Не хочаш ты нічога слухаць, нада на цябе харошая прымусія.
Прымыльніца ж. Прылазнік. Небальшэнькую прымыльніцу прыпялі, усё ўдобней мыцца. Памянш. прымыльнічка. Твая прымыльнічка разваліцца, скора саўсім сунецца.
Прымыльнічаць, прымыльнічацца незак. жарт. Доўга сядзець у прылазніку пасля мыцця. Яны кажан раз любяць прымыльнічаць, усё ім каб па-панску. Ідзі выганяй, бабам нада мыцца, а то яны да поўначы будуць прымыльнічацца.
Прыпадайства н. жарт. Гаспадарка. Во ўсё маё прыпадайства — кошка ды тры курыцы з петухом, так і хазяйствую.
Прыпадзь ж. Глеістая глеба. Тама зямля дрэнная, айдзе пясок, айдзе прыпадзь.
Прыпарадчываннік м. Той, хто наводзіць парадак. Нешта на дварэ порацца прыпарадчываннікі. Прыпарадчы-
76 👁