Перабіркі мн. Выбраныя рэшткі. Высыпай усё ў гной, там адны перабіркі асталіся. Памянш. перабірачкі. Што ты носішся з перабірачкамі, яны нікому не спанадабяцца. Пераблынкаць, пераблынкацца зак. Прашвэндацца. Анішчонак, відна, збіраецца тут лета пераблынкаць. Ім нада вясну пераблынкацца, a тады зёдуць. Перабухторыванне н. Пераліванне без патрэбы. Ну вот для чаго тваё Перабухторыванне? Перавязываннік м. Той, хто прывязвае каня на іншае месца для пасьбы. Айдзе наш перавязываннік, з час як пашоу на лужок. Перавязыванніца ж. Каб кабыла не ўдарыла перавязыванніцу, яна бёцца. Перагамжыванне н. Камячанне, псаванне. Вот што не наравіцца мне — тваё перагамжыванне, глядзець не магу. Пераглузджыванне н. Пустыя размовы. У іх кажный божжый дзет адно i тое пераглузджыванне. Перагынджываць незак. эмац. Псаваць. Ты перагынджываеш у сё падрад, ніякага толку ў цябе няма. Перагынджывацца незак. Псавацца. Каб меншы палушубкі перагынджываліся, куды б як луччы было. Перадавуха ж. Перадавая работніца. Машка доўга хадзіла ў перадавухах, да самае пеней. Перадрыглый, перадубелый, перадубянелый дзеепрым. Перастылы да дрыжыкаў. Айдзе moe здароўе будзе, калі кажный дзет перадрыглый i перадрыглый. Мае тожа перадубёлыя прыкаціліся, я ўжо ім па чарке дала, каб скарэй адаграваліся. Не хаця пацяраюцъ здароўе, калі кажный божжый дзет перадубянёлыя. Перадудукыванне н. Ціхае перагаворванне. У іх як пачанецца перадудукыванне, дык яму канца-краю не будзе. Перажвянькыванне н. неадабр. Шматразовае абгаворванне. 3 душы верне, як пачуеш іхняе перажвянькыванне, а Домне наравіцца. Перажыуный прым. Выкліканы перажываннямі. У Мархвы перажыўный год быў: матка памёрла, з ім такая непрыятнасцъ, сын упутаўся ў пятлю
Дадатковыя словы
перадавўхах
0 👁