Паўвінацца зак. Пазавіхацца. Учора яны на сене паўвіналіся, а сяння не дужа прытна бяруцца.
Паўлягаць зак. Пазаляцацца. Чумічонак за Таісаю паўлягаў, а як пашоў у армію — і забыў.
Паўмывацца зак. перан. Знікнуць (пра ўсіх, многіх). Як нашы хлопцы падыйшлі, іхныя задзіры зразу паўмываліся.
Паўмыкаць зак. Умяшаць усіх, многіх. Гаўрыла нарошня іх паўмыкаў: няхай знаюць, што ён тута гаспадар.
Паўранне н. Ранні час, палавіна раніцы. Паўрання топкаешся як проклятый і дзела ніякага не відна.
Паўроівацца зак. Здацца, прыйсці ў галаву. Што ім паўроівалася бежч пад Сапрынавічы, там тожа ніякіх грыбоў не найдуць.
Паўскрабывацца зак. Узлезці (пра многіх). Нада ж было ім паўскрабывацца так вісока, а злязаўшы Сашка чуць не паляцеў.
Паўшчапуліваць зак. Моцна абняць. Яны луччы некуды як умеюць хлопцаў паўшчапуліваць. Паўшчапулівацца зак. Абняцца. Як паўшчапуліваюцца, дык хоць з рукамі іх атарвывай.
Пахапыванне н. Невялікае падабенства. Не-а, я не замеціла ніякага пахапывання на яго радню, скарэй на яе род паходж.
Пахлехатацца зак. Пазлавацца. Ну няхай пахляхочуцца, іхнаму пячэнню нійдзе і ні разу не бывае ўціху.
Пахрамываць незак. Накульгваць. Тады, як вярнуўся з хронту, ён пахрамываў, а после стаў роўна хадзіць.
Пахурхулець, пахурхулецца зак. Пакіпець. Вада пахурхулела, даставай і лі ў шайку. Няхай чыгунок трошку пахурхуліцца, тады выніш. Пахурхулёмшы дзеепрысл. Задній чыгун пахурхулёмшы, а пярэдній только закіпае.
Па-ціхаму прысл. Ціха, непрыкметна. Хацелі ўсё здзелаць па-ціхаму, ды не палучылася ў іх.
Пацяранец м. Разгублены чалавек. Адзін астаўся, дык здзелаўся пацяранец. Пацяранка ж. Пры яе жызні і не хацеўшы станеш пацяранкаю.
110 👁