Паўвінацца зак. Пазавіхацца. Учора яны на сене паўвіналіся, а сяння не дужа прытна бяруцца. Паўлягаць зак. Пазаляцацца. Чумічонак за Таісаю паўлягаў, а як пашоў у армію — i забыў. Паўмывацца зак. перан. Знікнуць (пра ўсіх, многіх). Якнашы хлопцы падыйшлі, іхныя задзіры зразу паўмывиліся. Паўмыкаць зак. Умяшаць усіх, многіх. Гаўрыла нарошня іх паўмыкаў: няхай знаюць, шгпо ён myma гаспадар. Паўранне н. Ранні час, палавіна раніцы. Паўрання топкаешся як проклятый i дзела ніякага не відна. Паўроівацца зак. Здацца, прыйсці ў галаву. Што ім паўроівалася бежч пад Сапрынавічы, там тожа ніякіх грыбоў не найдуць. Паўскрабывацца зак. Узлезці (пра многіх). Нада ж было ім паўскрабывацца так вісока, a злязаўшы Сашка чуць не паляцеў. Паўшчапуліваць зак. Моцна абняць. Яны луччы некуды як умеюць хлопцаў паўшчапуліваць. Паўшчапулівацца зак. Абняцца. Як паўшчапуліваюцца, дык хоць з рукамі іх amapвывай. Пахапыванне н. Невялікае падабенства. He-a, я не замеціла ніякага пахапывання на яго радню, скарэй на яе род паходж. Пахлехатацца зак. Пазлавацца. Hy няхай пахляхочуцца, іхнаму пячэнню нійдзе i ні разу не бывав ўціху. Пахрамываць незак. Накульгваць. Тады, як вярнуўся з хронту, ён пахрамываў, а после стаў роўна хадзіць. Пахурхулець, пахурхулецца зак, Пакіпець. Вада naхурхулёла, Заставай i лі ў шайку. Няхай чыгунок трошку пахурхуліцца, тады выніш. Пахурхулёмшы дзеепрысл. Задній чыгун пахурхулёмшы, a пярэдній только закіпае. Па-ціхаму прысл. Ціха, непрыкметна. Хацелі ўсё здзелаць па-ціхаму, ды не палучылася ў іх. Пацяранец м. Разгублены чалавек. Адзін астаўся, дык здзелаўся пацяранец. Пацяранка ж. Пры яе жызні i не хацеўшы станеш пацяранкаю
Дадатковыя словы
паўмывйліся, паўшчапўліваць, паўшчапўліваюцца
2 👁